Інстытут рыбнай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1958 годзе. Знаходзіцца на вуліцы Сцебянёва, 22.

Гісторыя У 1928 годзе была заснавана Беларуская навукова-даследчая станцыя рыбнай гаспадаркі (БелНДСРГ).

10 лютага 1958 года Савет Міністраў БССР зацвердзіў Пастанову № 91 аб утварэнні Беларускага НДІ рыбнай гаспадаркі (БелНДІРГ). У студзені 1992 года інстытут увайшоў у склад Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 2002 года ў складзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) як «Інстытут рыбнай гаспадаркі». З 2006 года УП «Інстытут рыбнай гаспадаркі» знаходзіцца ў складзе Навукова-вытворчага цэнтра жывёлагадоўлі НАНБ.

Дырэктары інстытута ў розныя гады

Прохар Іванавіч Жукаў (1967—1977) Віктар Уладзіміравіч Кончыц (1986—2006) Уладзімір Юльянавіч Агеец

Спасылкі Афіцыйны сайт

Рыбнай гаспадаркі Катэгорыя:1958 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Сцебянёва (Мінск)