Фёдар Пятровіч Гааз сапр. Фрыдрых-Ёзаф Гааз (, , змля Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія — , Масква) — доктар, філантроп, вядомы як «святы доктар».

Біяграфія Нарадзіўся ў прускай каталіцкай сям’і. Вывучаў германістыку, філасофію і медыцыну ў Енскім і Гётынгенскім універсітэтах, медыцынскую практыку пачынаў у Вене.

З 1806 года жыў у Расіі, падчас вайны з Напалеонам быў хірургам у расійскім войску. З

1813 года жыў і працаваў у Маскве, дзе прысвяціў сваё жыццё, каб палегчыць долю зняволеных і ссыльных. Ён імкнуўся да паляпшэння жыцця вязняў: дамогся таго, каб ад кайданаў вызвалялі старых і хворых, дзякуючы яму перастаў выкарыстоўвацца жалезны прут, да якога прыкоўвалі па 12 ссыльных, якіх гналі на катаргу ў Сібір, было адменена галенне паловы галавы ў жанчын. Па ягонай ініцыятыве быў адчынены турэмны шпіталь і школа для дзяцей арыштантаў. Прымаў і забяспечваў лекамі бедных пацыентаў.

Памёр 28 жніўня 1853 года, пахаваны на Увядзенскіх могілках у Маскве. На пахаванне «святога доктара» сабраўся 20-тысячны натоўпЦі ўжо абвешчаны святым «святы доктар» Гааз?.

Катэгорыя:Постаці расійскага каталіцтва Катэгорыя:Мецэнаты Расійскай імперыі Катэгорыя:Медыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі