«Проста кроў» () — амерыканскі крымінальны трылер 1984 года, зняты ў стылі . Сцэнарыстамі, прадзюсарамі, рэжысёрамі і мантажорамі карціны сталі браты Джоэл і Ітан Коэны, для якіх фільм стаў поўнаметражным дэбютам. Акрамя таго, фільм паклаў пачатак кар’ерам у вялікім кіно актрысы Фрэнсіс Макдорманд, аператара і кампазітара Картэра Бёруэла.

Сюжэт Маладая жанчына Эбі не задаволена сваім шлюбам з Марці, грубым уладальнікам бара з Тэхаса. Паміж Эбі і бармэнам Рэем успыхвае страсць. Ашуканы муж здагадваецца пра здраду і наймае прыватнага сышчыка, каб высачыць, а затым забіць палюбоўнікаў. Але цынічны і падступны дэтэктыў паступае крыху інакш, што цягне за сабой хвалю дзікіх і крывавых непаразуменняў…

Акцёрскі склад Джон Гетц — Рэй Фрэнсіс Макдорманд — Эбі Дэн Хедая — Джуліян Марці Майкл Эмет Уолш — Лорэн Вісер Сэм-Арт Уільямс — Морыс Дэбра Нойман — Дэбра

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыяй.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 1984 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1984 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 1984 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 1984 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Незалежныя фільмы Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты Катэгорыя:Фільмы братоў Коэн Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Картэр Бёруэл