Юзаф Калясанты Гершэнсгільд Вінцэнт Ферары Валовіч (каля 1778 — 1847) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Вінцэнта Валовіча і Петранелы Свянціцкай. Хрышчаны 13 красавіка 1779 г.
Барысаўскі павятовы падкаморы i барысаўскі павятовы маршалак ў 1842-1844 гг. Памёр у 1847 годзе.
Сям’я Двойчы жанаты. З 1817 года ў шлюбе з Казімірай з Валовічаў, пасля разводу у другім шлюбе з Тамашам Валовічам. З 1825 года ў шлюбе з Юлія з Мікульскіх. На прыватных лістах з 5 сакавіка i 22 кастрычніка 1835 г. захаваліся адбіткі яго шлюбнай пячаткі з гербамі «Багорыя» i «Сас» роду жонкі Мікульскіх на чырвоным сургучы, дыяметр 20 мм. Меў сына Генрыка (хр. 1825).
Літаратура
Tyszkiewicz, E. Opisanie powiatu Borysowskiego / E. Tyszkiewicz. – Wilno : Druk. Ant. Marcinowskiego, 1847. – 486 s.
Катэгорыя:Павятовыя маршалкі барысаўскія