Міхал Яўстахій Валовіч (? — 1689) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Самуэля Валовіча. Згадваецца у 1645 г. пры падзеле з братамі бацькоўскай маёмасці.
Падстолі ашмянскі ў 1669—1676 гг., слонімскі падкаморы ў 1677—1685 гг. Электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута Вішнявецкага ў 1669 г.
Памёр у 1689 г., у падымным рэестры Слонімскага павета за 1690 г. згадваюцца яго удава i сын Юрый, падкаморыч слонімскі.
Сям’я З 1674 года ў шлюбе з княжной Соф’яй Яганнай з Масальскіх, якая згадваецца ў 1695 г. як уладальніца маёнтка Рудзевічы ў Ваўкавыскім павеце.
Літаратура