Калона ў гонар Маці Божай ці Марыйная калона — калона, размешчаная на Старамесцкай плошчы ў Празе.

Гісторыя Марыйная калона была збудавана ў XVII стагоддзі як вотум удзячнасці жыхароў Прагі за абарону горада ад шведскага нападу ў 1648 годзе.

У 1918 годзе калону ў гонар Маці Божай разбурыў натоўп антыклерыкальных радыкалаў, якія лічылі гэты рэлігійны сімвал увасабленнем прыгнёту Чэхіі пад панаваннем Аўстра-Венгерскай дынастыі Габсбургаў.

Рэканструкцыя Першыя спробы аднавіць знішчаны помнік сакральнай архітэктуры чэшскага барока рабіліся ўжо ў 1918 годзе, аднак не мелі поспеху з-за складанага палітычнага і міжнароднага становішча ў тыя часы, у канцы Першай сусветнай вайны. Адразу ж пасля «Аксамітнай рэвалюцыі» ў 1989 годзе, якая паклала канец савецкаму дамінаванню ў Чэхіі, простыя людзі стварылі камітэт па аднаўленні Марыйнай калоны.

Працы па аднаўленні распачаліся 17 лютага 2020 года. Рэканструкцыю шаснаццаціметровай калоны, якую вянчае фігура Маці Божай вышынёю ў два метры, вёў чэшскі скульптар Пётр Ваня і яго супрацоўнікі.

4 чэрвеня 2020 года на Старамесцкай плошчы на адноўленую Марыйную калону была ўстаноўлена фігура Маці БожайУ гістарычным цэнтры Прагі зноў устанавілі зруйнаваную сто гадоў таму калону ў гонар Маці Божай.

Катэгорыя:Архітэктура Прагі Катэгорыя:Старамесцкая плошча Катэгорыя:Калоны Чэхіі