Ігар Аляксандравіч Са́вушкін (;  — Беларусь у асобах і падзеях: Савушкін Ігар Аляксандравіч) — вучоны ў галіне ядзернай энергетыкі, доктар тэхнічных навук (2000).

Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве. У 1959 годзе скончыў Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут. У 1963—1975 гадах працаваў у Інстытуце ядзернай энергетыкі Акадэміі навук БССР. У 1975—1983 гадах у Мінскім педагагічным інстытуце. З 1983 года зноў у Інстытуце ядзернай энергетыкі на пасадзе загадчыка аддзела. З 1992 года І. А. Савушкін у Інстытуце праблем энергетыкі НАН БеларусіУ 2002 годзе ўвайшоў у склад Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» на пасадзе загадчыка аддзела, з 1996 года — загадчыка лабараторыі.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па фізіцы ядзерных рэактараў, ізатопных тэхналогіях, радыяцыйным маніторынгу і ахове навакольнага асяроддзя. Аўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод апублікаванага: Прикладная ядерная физика: учебное пособие / А. К. Красин, Е. П. Петряев, И. А. Савушкин. — Мн.: МГПИ, 1980. Радиационно-химическая очистка сточных вод и выбросных газов / Е. П. Петряев, В. И. Власова, И. А. Савушкин. — Мн.: Университетское, 1985. Основы экологически чистой технологии получения технеция-99m. — Мн., 2000.

Літаратура

Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях: Савушкін Ігар Аляксандравіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі База патентов Беларуси

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Энергетыкі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі