Але́на (Гэлена) Цэпры́нская (часам ЦапрынскаяБліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / уклад., камент. А. Данільчык, В. Жыбуля. — Мінск: Кнігазбор, 2017, С. 249.; T. Sienkiewicz, Polskie życie literackie w Mińsku w XIX i na początku XX wieku (do roku 1921). Olsztyn 1997, s.140-142.; Draugas, 1910-11-24, N47, C. 514.; каля 1880, Случчына, Мінская губерня — ) — беларуская і літоўская пісьменніца, паэтка, драматург, публіцыстка. Пісала па-польску, па-літоўску, па-беларуску.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і дробнага шляхціца на Случчыне.

Жывучы ў Менску, ад 1908 года дыстанцыйна актыўна супрацоўнічала з віленскай польскамоўнай літуанафільскай газетай «Litwa», якую рэдагаваў віленскі польскамоўны шляхціч-літуанафіл Мячыслаў Давойна-Сільвястровіч, прапагатар далучэння польскамоўнай шляхты да літоўскага нацыянальнага руху.

Магчыма, брала ўдзел у дзейнасці менскага Літоўскага таварыства ўзаемнай дапамогі, стварэнне якога ў 1909 годзе ініцыяваў менскі шляхціц Міхал Прушынскі. Таварыства аб’ядноўвала шляхту літуанафільскага напрамку (толькі за першы месяц існавання да яго далучылася было 40 чалавек), мела бібліятэку на літоўскай мовеLitwa. Nr. 6 (12). 15 kwietnia 1909 r. C. 92 [скразная нумарацыя]; Litwa. Nr. 10 (16). 15 (28) czerwca 1909 r. C. 155..

Вершы пісала па-польску (у газеце «Litwa» друкаваліся з 1908 г.)Helena Cepryńska. O, Litwo moja! // Litwa. Nr. 5. Rok I. Listopad 1908 roku. C. 1 (65) [скразная нумарацыя]., па-літоўску (у літоўскамоўнай рыжскай газеце «Rygos Garsas», з 1910 г.), па-беларуску (у «Нашай Ніве», 1912 год)Алёна Цэпрынская, Марыля, Наша Ніва, 21 снежня 1912, С. 3..

У 1911—1918 гадах, імаверна, жыла ў Вільні. У 1913 годзе працавала ў рэдакцыі польскамоўнай газеты «Lud».

У першым жа лісце ў віленскую рэдакцыю газеты «Litwa» (датуецца «Мінск-Літоўскі, 4 лістапада 1908 г.») А. Цэпрынская, разам з прыкладзеным і апублікаваным у газеце вершам «О, мая Літва!», пісалаLitwa. Nr. 5. Listopad 1908 roku. C. 75 [скразная нумарацыя].:

«З душы і сэрца чуюся — і заўсёды так чулася — літоўкай (Litwinka) — але, на жаль! па-літоўску (po litewsku) умею нямнога. Не губляю надзеі, што, можа, яшчэ займею гэтую здольнасць, бо мне сапраўды сорамна, што ня ўмею валодаць роднай мовай маёй (ojczystym językiem moim). Да сёння ўсе мае намаганні разбіваліся аб нястачу адпаведных падручнікаў, з якіх я магла б навучыцца па-літоўску (…)

Чытаю Вашую „Літву“ з жывой цікавасцю і ўпадабаннем, некаторыя артыкулы, можа, трохі ўжо надта крайнія, але ўспрымаю добра, бо ў такой сітуацыі, у якой увогуле апынуліся мы, вынарадаўленыя літоўцы (wynarodowieni Litwini), часам цяжка захоўваць меру».

Пасля Першай сусветнай вайны супрацоўнічала з беларускім друкам у Вільні.

У эміграцыйнай літоўскай прэсе ЗША — у газеце «Draugas» — Алена Цэпрынскайце (Цэпрынская) згадвалася як удалы прыклад літуанізаванай польскамоўнай беларускі.

Дакладны год смерці невядомы (прыблізна мяркуецца, што яна памерла ў 1930 годзе)Znad Wilii, 2014.1 (57), Wilno, s. 29..

Творчасць Галоўным чынам вядомая як паэтка, творца «вершаванай публіцыстыкі» і казакZdzisław J. WINNICKI, Patriotycznospołeczna działalność kobiet Polek na dalszych Kresach. Cz.2, NR 4 (159) KWIECIEŃ 2019, Magazyn Polski, C. 14..

Друкавалася ў Мінску, Вільні, Львове, Рызе і Варшаве. Вершы прысвечаныя гістарычнай памяці пра Літву і прыгажосці Міншчыны (напрыклад, балада «Свіслачанка»Helena Cyprinska. Świsłoczanka // Litwa. Nr. 17 (23). 1909. C. 248—251 [скразная нумарацыя], у якой творча перапрацавала сюжэт паэмы Адама Міцкевіча «Свіцязянка», перанёсшы яго на берагі Свіслачы).

Як аўтарка пісала па-польску, па-літоўску, па-беларуску. Дэбютавала ў 1907 г. зборнікам вершаў на польскай мове «Poezje»T. Sienkiewicz, Polskie życie literackie w Mińsku w XIX i na początku XX wieku (do roku 1921). Olsztyn 1997, s.140-142.. У 1907 г. пераклала на беларускую мову верш М. Горкага «Песня астрожніка».

З 1910 г. пачала пісаць па-літоўску — свае вершы і празаічныя творы друкавала ў газетах «Rygos Garsas» і «Draugas».

У 1920-х гадах яе вершы і апавяданні на беларускай мове пад псеўданімам «Алёна» публікаваліся ў віленскіх выданнях — у часопісе «Авадзень», газетах «Сялянская ніва», «Krynica», «Bielaruskaja krynica».

Бібліяграфія Poezje (Wilno 1907) Odstępca. Obrazek dramatyczny (Wilno 1909).

Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі