ЦОР «Вікторыя-Бярэсце» — жаночы гандбольны клуб з горада Брэста, Беларусь. З сезона 2007/2008 выступае ў чэмпіянаце Беларусі па гандболу сярод жанчын. Свае дамашнія матчы праводзіць у спарткомплексе «Вікторыя».
Дасягненні
Еўрапейскія кубкі Кубак Выкліку ЕГФ/Кубак Еўропы ЕГФ — 1/8 фіналу: 2011/12, 2020/21 Выхад у еўракубкі: Кубак Выкліку ЕГФ/Кубак Еўропы ЕГФ (6х): 2010/2011, 2013/2014, 2014/2015, 2016/2017, 2019/2020, 2020/21
Чэмпіянат Беларусі: Бронзавы прызёр (3): 2016/2017, 2020/2021, 2021/2022
Кубак Беларусі: Фіналіст (1): 2021 3-е месца (5): 2014, 2016, 2017, 2019, 2025
Таварыскія турніры Калядны турнір ( Сярэбраны прызёр (2)): 2019, 2020 Міжнародны турнір па гандболе Варшава ( Сярэбраны прызёр (2)): 2018, 2019
Іншыя дасягненні Найлепшы бамбардзір Чэмпіянату Беларусі 2017: Алена Алексяюк — 310 мячоў. Лепшы гандбольны блог сезона ў Беларусі на партале tribuna.by 2019/20: Вікторыя-Бярэсце
Выступленні ў Еврокубках СезонСпаборніцтваЭтапКлуб1-ая гульня2-ая гульняВыніковы лік2011/2012Кубак Выкліку ЕГФ3-і Кваліфікацыйны раўнд Femina Vise 39:2727:2566:522011/2012Кубак Выкліку ЕГФ1/8 DHK Banik Most 26:3224:3550:672020/2021ЕГФ Еўрапейскі Кубак3-і Кваліфікацыйны раўнд KHF Istogu 30:3332:2862:612020/2021ЕГФ Еўрапейскі Кубак1/8 Галичанка 26:3216:2942:612021/2022ЕГФ Еўрапейскі Кубак1/16 SSV Brixen Sudtirol 35:3322:2757:60
Найлепшы бамбардзір Берасця ў еўракубках: Анастасія Сівуха — 23 мячы.
Статыстыка выступленняў Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Кубак Выкліку ЕГФ Калядны Турнір 2007-08 Вышэйшая ліга 8 2008-09 Вышэйшая ліга 6 паўфінал 2009-10 Вышэйшая ліга 8 1/4 2010-11 Вышэйшая ліга 4 Першы этап 2011-12 Вышэйшая ліга 5 4 1/8 2012-13 Вышэйшая ліга 9 1/4 2013-14 Вышэйшая ліга 4 Бронза 2014-15 Вышэйшая ліга 4 4-е месца 2015-16 Вышэйшая ліга 5 Бронза 2016-17 Вышэйшая ліга 3 Бронза 2017-18 Вышэйшая ліга 5 1/4 2018-19 Вышэйшая ліга 5 Бронза Фіналіст 2019-20 Вышэйшая ліга 4 1/4 Фіналіст 2020-21 Вышэйшая ліга 3 Фіналіст 1/8 не праводзіўся — Covid-19 2021-22 Вышэйшая ліга 3 4-е месца 2022-23 Вышэйшая ліга 4 Першы этап 2023-24 Вышэйшая ліга 4 4-е месца 2024-25 Вышэйшая ліга 4 Бронза 2025-26 Вышэйшая ліга
Галоўныя трэнеры
ТрэнерПерыяд у клубеДасягненні% ПерамогАляксандр Варабій2007-2012 Выхад у еўракубкі: Кубак Выкліку ЕГФ: 2010/2011; Кубак Выкліку ЕГФ 1/8: 2011/12;
Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын: Фінал чатырох: 2012. Максім Няхайчык2012-2013Уладзімір Саўко2013-2019Выхад у еўракубкі: Кубак Выкліку ЕГФ (3х): 2013/2014, 2014/2015, 2016/2017; Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па гандболу сярод жанчын (1х ): 2017;
Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын (4х ): 2014, 2016, 2017, 2019
Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын: Фінал чатырох (5х): 2014, 2016, 2017, 2018, 2019Юрый Карпук2019-2020Выхад у еўракубкі: Кубак Еўропы ЕГФ: 2019/2023 %Васіль Козар2020-2022Кубак Еўропы ЕГФ — 1/8: 2020/21;
Выхад у еўракубкі: Кубак Еўропы ЕГФ: 2020/21;
Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па гандболу сярод жанчын (1х ): 2021;
Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын: (1х )
Кубак Беларусі па гандболу сярод жанчын: Фінал чатырох (2х): 2021, 2022.Юрый Карпук2022-2022Максім Мачалаў 2022-2023Аляксандр ЛіпінскіБеларусь. Источник: новым главным тренером «Берестья» стал 41-летний Александр Липинский. Его помощник — Максим Мочаловз 2023
Сезон 2020/21
Склад 2020/21 ГулецДата нараджэнняРостГрамадзянстваБрамнікіБурдук Лілія176 см Беларусь Чашчавік Аляксандра172 см Беларусь Трушына Вікторыя173 см Беларусь РазыгрываючыяПятручык Таццяна169 см Беларусь Суравец Марына172 см Беларусь Бардзіян Ганна170 см Беларусь Кугач Лізавета175 см Беларусь Левыя паўсярэдніяПташынская Зарана184 см Украіна Жалабовіч Аляксандра172 см Украіна Правыя паўсярэдніяВалавая Кацярына180 см Украіна Сівуха Анастасія177 см Беларусь Левыя вуглавыяБярынчык Дыяна169 см Беларусь Правые вуглавыяМінушова Алена165 см Беларусь Пучко Ірына168 см Малдова ЛінейныяШынкарук Ірына177 см Беларусь Алексяюк Алёна169 см Беларусь Кузьменкова Валерыя175 см Беларусь Люльковіч Марына177 см Беларусь Трызна Алёна178 см Беларусь
Трэнерскі штаб Галоўны трэнер — Козар Васіль Мікалаевіч Трэнер — Карпук Юрый Мікалаевіч Трэнер-лекар — Кажан Аляксей Валерьевич Трэнер-масажыст — Прахарэнка Кірыл Сяргеевіч
Трансферы 2020/21
Прыйшлі
Васiль Козар (Галоўны трэнер) Лiлiя Бурдук (Бр.) (з БНТУ-БелАЗ ) Iрына Шынкарук (Лін.) Марына Суравец (Раз.) Аляксандра Жалабовiч (Л. паўс.)
Сышлі
Карпук Юрый Мiкалаевiч (Галоўны трэнер) Шатохiна Вiкторыя (Кр.) Оськiна Iрына (Раз.) Удавiчэнка Марыя (Бр.)
Кубак Еўропы ЕГФ
Бярэсце з-за пандэміі каронавіруса пачало свой шлях у Кубку Еўропы ЕГФ з трэцяга кваліфікацыйнага раўнда (1/16 фіналу), дзе па выніках лёсавання сустрэлася з KHF Istogu з Косава. Па просьбе Istogu абодва матчы прайшлі ў Косаве. Першы матч прайшоў 21 лістапада, Бярэсце ў ім саступіла 30:33, другі матч прайшоў 22 лістапада і завяршыўся перамогай Бярэсця 32:28, што дазволіла выйсці ў стадыю 1/8 фіналу Кубка ЕГФ.
Па выніках лёсавання Бярэсцю трэба было згуляць супраць Галічанкі з Львова , па просьбе ўкраінскага клуба абодва матчы прайшлі ў Львове. Першы матч прайшоў 16 студзеня, Бярэсце ў ім саступіла 26:32, другі матч адбыўся 17 студзеня і гэтак жа скончыўся перамогай Галічанкі з лікам 16:29.
З-за пандэміі Бярэсце адправілася ў Львоў у вельмі ўсечаным складзе. Такім чынам, пасля двух паражэнняў на стадыі 1/8 Бярэсце завяршыла еўрасезон. Выніковы лік 104:122, найлепшы снайпер Бярэсця ў еўракубках — Анастасія Сівуха (23 мячы).
Чэмпіянат Беларусі У адрозненне ад сезону 2019/20, сезон 2020/21 быў цалкам дагуляны.
У сезоне 2020/21 у чэмпіянаце прыняло ўдзел 8 каманд з усіх абласцей Беларусі. Паміж сабой каманды згулялі 4-кругавы турнір, кожная каманда правяла 28 матчаў. У 28 матчах Бярэсце закінула 908 мячоў (3-ці паказчык у чэмпіянаце), прапусціўшы пры гэтым 806 мячоў. Найлепшымі снайперамі каманды сталі:
1. Анастасія Сівуха — 177 мячоў. 2. Ірына Шынкарук — 163 мячы. 3. Алёна Алексяюк — 125 мячоў.
Самая працяглая серыя перамог — 7 матчаў з 14 кастрычніка па 14 лістапада. Бярэсце ў сезоне 2020/21 — адна з трох каманд, якая абыграла ўсе каманды чэмпіянату (разам з БНТУ і Гомелем).
Ні аднаго матчу ў сезоне 2020/21 не было згуляна ўнічыю. Самы паспяховы месяц у сезоне — кастрычнік: 5 матчаў — 5 перамог, 166 мячоў закінута, 125 мячоў прапушчана. Лепшымі снайперамі месяцаў станавіліся:
1. Ірына Шынкарук (кастрычнік — 37, снежань — 23, люты — 47, травень — 17) 2. Анастасія Сівуха (верасень — 13, лістапад — 15, красавік — 16) 3. Бардзіян / Алексяюк (сакавік — 23)
Па выніках чэмпіянату Беларусі Бярэсце заняло 3-е месца, упершыню з 2017 года заваяваўшы бронзу чэмпіянату краіны. Анастасія Сівуха і Ірына Шынкарук былі выбраны ў сімвалічную зборную чэмпіянату па выніках сезону па сваіх пазіцыях.
Сезон 2019/20
Чэмпіянат Беларусі У Чэмпіянаце Беларусі ў сезоне 2019/20 было закінута 658 галоў. Найлепшым бамбардзірам у саставе каманды стала Дар’я Свідуновіч — 108 мячоў.
Выніковае месца каманды ў сезоне 4-е, тым самым Берасцейкі паўтарылі вынікі 2011, 2014 і 2015 гадоў, калі таксама былі ў квартэце наймацнейшых.
Самым паспяховым месяцам у сезоне для «Бярэсця» стаў люты, калі было закінута 122 галы. Больш за ўсіх галоў за адну гульню закінула Дар’я Свідуновіч — 11, у дамашнім матчы супраць РЦАР-БНТУ. З 7 месяцаў сезона ў Чэмпіянаце Дар’я Свідуновіч была найлепшым бамбардзірам 3 разы (кастрычнік — 23, лістапад — 20 і люты — 25), Дыяна Бярынчык стала найлепшым бамбардзірам двойчы (снежань — 7 і сакавік — 22), Анастасія Сівуха і Ганна Бардзіян па аднаму разу (верасень — 12 і студзень — 30 адпаведна).
Кубак Беларусі Кубак Беларусі завяршыўся для каманды Юрыя Карпука ў снежні 2019 года, калі Бярэсце спачатку дома, а потым на выездзе саступіла Гараднічанцы, тым самым не здолеўшы прайсці далей стадыі 1/4 фіналу. Такое ўжо здаралася ў гісторыі клуба ў 2010, 2011, 2013, 2018, 2020 гадах.
У першым матчы Бярэсце закінула 24 мячы, у другім 30, разам у кубку Беларусі было 54 мячы. У першым матчы 1/4 фіналу лепшым бамбардзірам стала Дар’я Свідуновіч — 6 мячоў, у Гародні найлепшай стала Ганна Бардзіян — 8 галоў. Найлепшым бамбардзірам у Кубку Беларусі стала Ганна Бардзіян — 12 мячоў па суме двух сустрэч.
Калядны турнір У студзені ў Брэсце прайшоў 2-і Калядны турнір, які сабраў чатыры каманды з 4 дзяржаў: AZS AWF Warszawa , Žalgiris Kaunas , Рэал Мікалаеў і гаспадыні турніру Вікторыя-Бярэсце .
Выніковае палажэнне каманд: МесцаКлубКраінаЗакінутаПрапушчанаНайлепшы бамбардзірКолькасць галоў1Рэал Мікалаеў11283Аксёнава Святлана292Вікторыя-Бярэсце9993Анастасія Сівуха203Žalgiris Kaunas9691Буркайтэ Грэта264AZS AWF71111Мажэўска Йоана12
Індывідуальныя ўзнагароды: Найлепшы брамнік — Сяменчанка Алеся (Жальгірыс) Найлепшы паўсярэдні — Шыдлускітэ Клаўдыя (Жальгірыс) Найлепшы вуглавы — Рабаконь Лілія (Рэал) Найлепшы абаронца — Трызна Алёна (Вікторыя-Бярэсце) Разыгрываючы — Бардзіян Ганна (Вікторыя-Бярэсце) MVP турніру — Аксёнава Святлана (Рэал)
Заўвагі
Спасылкі COR Victoria-Berestie Катэгорыя:2007 год у Брэсце Катэгорыя:ГК Вікторыя-Бярэсце