Герман (Гершл) Саламонаў (1875, Мінск — ?) — беларускі і М. Зыкова. Становление и развитие профессионального скрипичного образования и исполнительского искусства Беларуси в начале XX века .

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і бедных музыкантаўMusicians in Minsk by David Zakai, David Solomonov . Ужо ў дзяцінстве яго называлі вундэркіндам за чароўную ігру на скрыпцы.

Па парадзе свайго настаўніка І. Жухавіцкага, з якім пазней ажаніліся на родных сёстрах, і пад яго кіраўніцтвам адправіўся ў Лейпцыг і пры дапамозе некалькіх мецэнатаў, якія падтрымалі вельмі таленавітага вучня, скончыў там Лейпцыгскую дзяржаўную кансерваторыю па класе скрыпкі.

Пасля заканчэння кансерваторыі некалькі гадоў працаваў канцэртмайстарам у адным з аркестраў Лейпцыга. У 1907 годзе рушыў у ЗША, дзе скрыпач заняў пост канцэртмайстара Нью-Ёркскай філармоніі, і пражыў там пяць гадоў. У гэты час ён многа і вельмі паспяхова гастраляваў, выступаючы з канцэртамі ў многіх краінах свету. Мінскія газеты стала перадрукоўвалі ўзнёслыя водгукі берлінскіх і лейпцыгскіх газетСеверо-Западный край. — 1904. — 11 апреля. № 428..

Па вяртанні ў 1913 годзе Г. Саламонаў у першым жа канцэрце выконвае складанейшыя творы для скрыпкіМинский голос. — 1913. — 8 марта. — № 1006..

У Мінску выкладаў у Народнай кансерваторыі. Падчас польскай улады ў 1920 годзе быў запрошаны ў Віленскую кансерваторыю, дзе быў прафесарам і выкладаў скрыпку, Polskie zycie muzyczne w Wilnie, 119.. Гастраляваў па вялікіх гарадах Польшчы.

У 1939 годзе вярнуўся ў Мінск і зноў выкладаў у Беларускай кансерваторыі. У Мінску ўдзельнічаў у радыёпраграмах і даваў канцэрты.

У 1943 годзе Г. Саламонаў загінуў у Мінскім гета разам са сваёй жонкай Маняй Слапян. Вызваленыя з гета апавядалі, што ён да самай смерці іграў на скрыпцы для вязняў.

Выжыў прынамсі адзін сын, Давыд Саламонаў.