Аляксандр Апанасавіч Жыгар (15 мая 1915 вёска Вялікае Сяло, Петрыкаўскі раён — 24 кастрычніка 1971) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Палескай вобласці.

Біяграфія Член КПСС з 1939 года. З 1932 года на гаспадарчай рабоце, з 1940 года дырэктар Капаткевіцкай МТС. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пакінуты ў нямецкім тыле: са жніўня 1941 года камісар партызанскага атрада (у кастрычніку 1941 года атрад раздзяліўся на групы, у студзені 1942 года быў адноўлены), камандзір групы, з лютага 1942 года камандзір атрада, у студзені 1943 — сакавіку 1944 года камандаваў 125-й Капаткевіцкай партызанскай брыгадай, адначасова член Капаткевіцкага падпольнага РК КП(б)Б. З сакавіка 1944 года знаходзіўся ў распараджэнні БШПР. З 1944 года на савецкай і адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.

Памяць Яго імем названа вуліца ў Лепелі.

Літаратура

Спасылкі Жигарь Александр Иванович // Праект «Партызаны Беларусі»

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС