Хурнаван — карта Швецыі () — возера на поўначы Швецыі, знаходзіцца ў камуне Ар’еплуг, у лене Нарботэн.

Возера размешчана ў Скандынаўскіх гарах на вышыні 425 м. На яго паўднёва-заходнім беразе знаходзіцца горад Ар’еплуг. На возеры каля 400 астраўкоў, многія з якіх адрозніваюцца флорай і фаунай і вельмі цікавыя ўласцівасцямі сваіх экасістэм. У паўднёвым ускрайку Хурнавана злучаецца з возерам Уд’яур. Плошча Хурнавана вагаецца ад 220 да 283 км², гэта восьмае па велічыні возера Швецыі, а з максімальнай глыбінёй 221 м гэта таксама і самае глыбокае возера краіны. Праз возера працякае рака Шэлефтээльвен.

Крыніцы

Катэгорыя:Азёры Швецыі Катэгорыя:Басейн Батнічнага заліва