XXX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску» — юбілейны музычны фестываль, які прайшоў у Віцебску 14—19 ліпеня 2021 года.
Удзельнікі Дырэкцыя фестываля размясціла на афіцыйным сайце папярэднюю афішу канцэртаў, запланаваных у Віцебску на ліпень 2021 года, пасля гэтага на адрас заяўленых артыстаў пачалі паступаць звароты з просьбай байкатаваць мерапрыемства з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Сярод тых, хто адмовіўся ад удзелу ў фестывалі або быў уключаны ў праграму, але не атрымаў афіцыйнага запрашэння, наступныя артысты: — не атрымлівала афіцыйнага запыту ад арганізатараў; Мікалай Баскаў — не атрымліваў афіцыйнага запыту ад арганізатараў; — у сацсетках назваў «фэйкам» інфармацыю з афіцыйнага сайта фестываля аб сваім выступе; MARUV — паведаміла, што не прыедзе на фестываль; і гурт «» — адмовіўся прымаць удзел у фестывалі з-за палітызаванасці мерапрыемства; — заяўлены ў афішы, але на яго афіцыйным сайце няма выступу ў Віцебску; — заяўлены ў афішы, але ніяк не каментуе сітуацыю; — заяўлена ў афішы, але ніяк не каментуе сітуацыю; Homie (Антон Табала) — атрымаў запрашэнне, але адмовіўся праз сацсеткі. Нягледзячы на сітуацыю вакол фестывалю, пацвердзілі ўдзел у ім ўкраінская спявачка і беларускі спявак Руслан Алехна.
Спасылкі
Катэгорыя:Славянскі базар у Віцебску Катэгорыя:2021 год у Віцебску