«Э́ма» () — рамантычная кінакамедыя 1996 года, экранізацыя аднайменнага рамана англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін.
Сюжэт Эма Вудхаўс — багатая, прыгожая і разумная дзяўчына са шляхетнай сям’і. Сама яна не імкнецца да замужжа, яе цалкам задавальняе забяспечанае і мернае жыццё ў доме бацькі. Да таго ж, заўсёды пад рукой велікадушны, праўдзівы сябар і джэнтльмен, з якім яна адчувае сябе на роўных, ведаючы яго з дзяцінства. Не маючы ні ў чым патрэбы, Эма хоча зладзіць шчасце сваіх менш адораных лёсам і прыродай сябровак, і адначасова крыху развеяць летнюю нуду. Пасля таго, як ёй удаецца сасватаць і ўдала выдала замуж сваю гувернантку міс Тэйлар за заможнага ўдаўца містэра Уэстана, яна абірае сабе новую пратэжэ. Гарыет Сміт — мілая, трохі наіўная дзяўчына сумнеўнага паходжання. Эма задаецца мэтай знайсці ёй годнага мужа, і ў яе нават з’яўляецца падыходзячая кандыдатура — мясцовы вікарый містэр Элтан. Вось толькі ўсё ідзе не зусім так, як задумвала Эма.
Акцёрскі склад Гвінет Пэлтрау — —
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 1996 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 1996 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1996 года Катэгорыя:Рамантычныя кінакамедыі Катэгорыя:Кінакамедыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Экранізацыі твораў Джэйн Осцін Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісала Рэйчэл Портман