Эмана́цыя ( — «выцяканне, распаўсюджанне»):

Эманацыя — выцяканне чаго-небудзь адкуль-небудзь, з’яўленне чаго-небудзь у выніку вылучэння з чаго-небудзь больш складанага; тое, што ўзнікла, з’явілася ў выніку такога выцякання. Эманацыя ва ўсходнім багаслоўі (грэка-каталіцтва і праваслаўе) — прычына пэўных істот або станаў быцця, якія заключаюцца ў перапаўненні сутнасці Бога ці іншых вышэйшых духоўных істот, у адрозненне ад асаблівага акта тварэнняLossky, Vladimir, The Theology of Light in the Thought of St. Gregory Palamas, in In the Image and Likeness of God, New York: St. Vladimir’s Seminary Press, 1947.. Эманацыя — у філасофіі канцэптуальны тэрмін, які азначае Паходжанне Універсума (сусвету) праз выцяканне яго з трансцэндэнтнага першапачатку, Адзінага (Бажаства). Эманацыя — кабалістычны тэрмін, які азначае пераход чагосьці духоўнага з аднаго прадмету на другі. Эманацыя — у фізіцы выпусканне прамянёў радыеактыўнымі рэчывамі (гл. Радыеактыўны распад); тое, у што ператвараецца радыеактыўнае рэчыва пры выпусканні прамянёў, газападобны прадукт распаду радыеактыўных рэчываў. Эманацыі (Пендэрэцкі) — кампазіцыя 1958 года Кшыштафа Пендарэцкага. «Эманацыя» Зорны шлях: Вояджэр — эпізод 1995 года амерыканскага серыяла «Зорны шлях: Вояджэр». Эманацыя (Em) — у хіміі назва, якая часта ўжываецца ў дачыненні да любога з прыродных ізатопаў радону. Раней «эманацыяй» называлі сам хімічны элемент радон. Эманацыя дзяржавы — у еўрапейскім праве тэрмін, які выкарыстоўваецца для апісання любога органа, што прадастаўляе дзяржаўную паслугу пад кантролем урада.