Мікалай Міхайлавіч Асоцкі (1840 — пасля 1840) — беларускі медык, доктар медыцыны, стацкі саветнікА. Крылов-Толстикович «Русские врачи XIX-начала XX вв.».

Біяграфія

Нарадзіўся 4 снежня 1840 года. Скончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэтаАсотский, Николай Михайлович .

У 1865 годзе служыў лекарам у Бабруйскім крапасным батальёне.

Абараніў у Маскоўскай хірургічнай акадэміі ў 1870 годзе доктарскую дысертацыю «Пра ўплыў спарыньі на якасць і колькасць малака».

Галоўны ўрач ваеннага шпіталя № 61. Выйшаў у адстаўку ў 1898 годзе.

Пахаваны на Кавалеўскіх могілках у Крапіўніцкім.

Узнагароды

Меў ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені.

Аўтар артыкулаў у медыцынскіх выданнях.

Час смерці дакладна невядомы. У розных выданнях пазначаецца па-рознаму — 1 лютага 1898 года або 13 кастрычніка 1903 года.

Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі