Джон Мозес Браўнінг (; , Огдэн, тэрыторыя Юта, ЗША — , Брусель, Бельгія) — вынаходнік ручной агнястрэльнай зброі, амерыканец па паходжанні, працаваў у Бельгіі.

Біяграфія Першы патэнт на казназарадную сістэму атрымаў у 1879 годзе, канструяваў шротавыя стрэльбы на фірме «Рэмінгтон», адназарадныя вінтоўкі вінчэстар, шматзарадныя стрэльбы, кулямёты.

Найбольшую вядомасць яму прынёс аўтаматычны (самазарадны) пісталет, запатэнтаваны бельгійскай зброевай кампаніяй «Фабрык Насьёналь» у Эрстале.

Пазней распрацоўваў падобныя сістэмы для амерыканскага войска ў кампаніі Кольта. За 71 год свайго жыцця Джон Мозес Браўнінг стварыў 37 мадэляў наразной зброі і 18 — гладкаствольнай.

Канструкцыі Браўнінга неаднаразова капіраваліся і служылі прадметам пераймання для спецыялістаў іншых краін. Пісталеты канструкцыі Браўнінга: Browning M1900, Browning M1903, Browning M1906, Browning 1910/1912 года, Colt M1911.

Спасылкі

Музей Браунінга ў Огдэне Браўнінг B-25, апошняе вынаходства Джона Мозеса Браўнінга

Катэгорыя:Вынаходнікі ЗША Катэгорыя:Канструктары стралковай зброі