Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978 — авіяцыйны інцыдэнт, які адбыўся 23 мая 2021 года ў Беларусі.
23 мая 2021 года выконваўся міжнародны рэгулярны пасажырскі рэйс авіякампаніі Ryanair з Афін (Грэцыя) у Вільнюс (Літва). Калі самалёт знаходзіўся над Беларуссю, ён быў перанакіраваны ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у суправаджэнні ваеннага знішчальніка. Тут быў затрыманы беларускі апазіцыйны актывіст Раман Пратасевіч і яго сяброўка Соф’я Сапега, пасля борт вылецеў з Мінска і прызямліўся ў Вільнюсе.
27 мая 2021 года Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі абвясціла аб пачатку расследавання ў сувязі з сітуацыяй з рэйсам Ryanair FR4978ICAO заявіла пра пачатак расследавання сітуацыі з бортам Ryanair у Мінску. 20 ліпеня 2022 года апублікавана канчатковая справаздача аб інцыдэнце з лайнерам. Паводле яе высноваў, віна за захоп самалёта ляжыць на беларускіх уладах.
Ход падзей 23 мая 2021 года { "type": "ExternalData", "service": "page", "title": "Flight FR4978 2021-05-23.map" } Самалёт Boeing 737-8AS са 171 пасажырам вылецеў з Афін у Вільнюс. Рэйс знаходзіўся ў паветры каля 2,5 гадзіны, калі ён увайшоў у зону адказнасці беларускіх дыспетчараў. Пры набліжэнні да паветранай прасторы Літвы, калі борт знаходзіўся над Беларуссю, было паведамлена аб выбуховых рэчывах. Электронная пошта, з якой нібыта прыйшло паведамленне, зарэгістравана ў Швейцарыіnn.by. Па загадзе Аляксандра Лукашэнкі самалёт быў перанакіраваны ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у суправаджэнні ваеннага знішчальніка МіГ-29. Генеральны дырэктар «Ryanair» распавёў, што беларускія дыспетчары паведамілі экіпажу пра «рэальную пагрозу, што калі самалёт увойдзе ў паветраную прастору Літвы ці паспрабуе прызямліцца ў Вільнюскім аэрапорце, то на борце выбухне бомба»nn.by. Таксама ён паведаміў, што капітан самалёта неаднаразова прасіў мінскага дыспетчара забяспечыць сувязь з цэнтрам кіравання палётамі «Ryanair» у Варшаве, але яму казалі, што центр не адказваў на тэлефанаванні, што было «цалкам няпраўдай».
Як заявіў Алядсандр Лукашэнка, «у самалёце знаходзіўся тэрарыст, і пра гэта ведалі далёка за межамі Беларусі». Калі лайнер апынуўся на зямлі, беларускі апазіцыйны актывіст Раман Пратасевіч, што знаходзіўся на борце, быў арыштаваны, разам з ім затрымалі яго сяброўку, грамадзянку Расіі Соф’ю СапегаРадыё Свабода . На борце засталося 165 пасажыраў са 171. Трое чалавек, сярод якіх быў і грэчаскі пасажыр, паведамілі тэлеканалу «Беларусь-1», што ўсё роўна накіроўваліся ў Беларусь, таму вырашылі не ляцець у Літву, але, па інфармацыі спецыяльных службаў, якую паведамілі Майклу О’Ліры, тры неўстаноўленыя асобы мелі быць агентамі расійскага альбо беларускага КДБ.
Паводле Майкла О’Ліры, пасля прызямлення самалёта ў Мінску шэраг нявызначаных асоб селі ў самалёт, у іх былі пры сабе відэакамеры, і яны неаднаразова спрабавалі прымусіць экіпаж пацвердзіць на відэа, што той добраахвотна накіраваўся ў Мінск, але экіпаж адмовіўся гэта пацвердзіцьirishtimes.com. З яго слоў, супрацоўнікі мінскага аэрапорта перашкаджалі самалёту хутка вярнуцца ў неба, у тым ліку адмовіліся запраўляць самалёт, а потым адмовіліся прымаць аплату паліва па крэдытнай картцы.
Самалёт вылецеў з Мінска і прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Вільнюс, спазніўшыся на восем з паловай гадзін. Сустракаць яго прыехала прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда ШыманіцеБорт Ryanair прызямліўся ў Вільні.
Несупадзенні 27 мая 2021 года швейцарская кампанія Proton Technologies AG заявіла, што паведамленне аб выбуховых рэчывах было адпраўлена пасля таго, як Boeing 737-8AS развярнулі ў бок аэрапорта «Мінск» (MSQ).
Міжнародная рэакцыя Ryanair: генеральны дырэктар «Ryanair» накіраваў ліст дырэктару Дэпартамента авіяцыі Беларуси, дзе апісаў інцыдэнт як «наўмысны і незаконны згон». : Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі выказала глыбокую заклапочанасць з нагоды «відавочнай пасадкі самалёта пад прымусам». У твітары ІКАО сцвярджалася, што прымусовая пасадка магло гэта парушэнне . : Генеральны сакратар Енс Столтэнберг назваў пасадку «сур’ёзным і небяспечным інцыдэнтам, які патрабуе міжнароднага расследавання» і запатрабаваў «гарантаваць бяспечнае вяртанне экіпажа і ўсіх пасажыраў»https://nn.by/?c=ar&i=273371 30px Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен назвала інцыдэнт з самалётам «цалкам непрымальным», заявіўшы, што «любое парушэнне правілаў міжнароднага паветранага транспарту павінна мець наступствы». : МЗС Расіі заявіла, што «Дзеянні беларускіх авіяцыйных уладаў адпавядалі міжнародным нормам. Знішчальнік ВПС Беларусі быў узняты ў паветра для ажыццяўлення кантролю і аказання дапамогі пры пасадцы ў выпадку неабходнасці, асабліва з улікам знаходжання паблізу Беларускай АЭС»https://nn.by/?c=ar&i=273447.
Наступствы 24 мая чатыры еўрапейскіх авіякампаніі (AirBaltic, Wizzair, Austrian Airlines, KlasJet) адмовіліся ад палётаў над БеларуссюЛететь над Беларусью отказалась российская авиакомпания?. Рэйс Масква-Калінінград авіякампаніі Ural Airlines, які традыцыйна пралягаў над Беларуссю, 24 мая выконваўся ў аблёт краіны.
24 мая Урад Літвы забараніў з 00:00 25 мая прыбыццё ў краіну і адбыццё з Літвы самалётаў, маршрут якіх праходзіць над тэрыторыяй БеларусіЛітва не будзе прапускаць рэйсы, якія ляцелі праз Беларусь. У гэты ж дзень «Белавія» абвясціла аб прыпыненні рэйсаў у Вільнюс«Белавиа» объявила о прекращении полетов в Вильнюс
24 мая Міністэрства транспарту Вялікабрытаніі адклікала дазвол на палёты ў Вялікабрытанію для беларускай авіякампаніі «Белавія»«Белавіі» забаранілі лятаць у Вялікабрытанію.
24 і 25 мая 2021 года на кіраўнікі дзяржаў Еўрапейскага Саюза прынялі рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў краіны ЕС. Еўрапейскім кампаніям рэкамендавана адмовіцца ад перасячэння паветранай прасторы БеларусіСаміт ЕС прыняў рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў Еўрасаюз.
24 мая кіраўнік Еўракамісіі абвясціла аб замарозцы эканамічнай дапамогі Беларусі на 3 млрд еўра«Пока не станет демократической»: глава Еврокомиссии объявила о заморозке экономической помощи Беларуси на 3 млрд евро.
25 мая Латвія забараніла абслугоўваць самалёты, якія праляцелі над тэрыторыяй БеларусіЛатвия запретила обслуживать самолеты, пролетевших над Беларусью.
З 25 мая «Белавія» адмяніла рэйсы ў Лондан і Парыж, бо была пазбаўлена ліцэнзіі на палёты ў Вялікабрытанію і Францыю«Белавія» адмяняе рэйсы ў Лондан і Парыж да 30 кастрычніка.
25 мая Кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне пра прыпыненні авіясувязі з Беларуссю з 00:00 26 маяУкраіна спыняе авіязносіны з Беларуссю, украінскім авіякампаніям і самалётам забаронены палёт у паветранай прасторы Рэспублікі БеларусьУкраїна припиняє авіасполучення з Білоруссю о 00:00 26 травня — Шмигаль. З 26 мая адменены рэйсы авіякампаніі «Мотор Січ» ў Запарожжа, і авіякампаніі «Белавія» ў Кіеў, Адэсу, Львоў, ХаркаўУкраина прекращает авиасообщение с Беларусью с 26 мая.
26 мая Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі апублікавала заяву, дзе прызнала паветраную прастору Беларусі небяспечнайЕвропейский авиарегулятор признал воздушное пространство Беларуси небезопасным .
З 27 мая Польшча закрыла сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаўПольша закрыла свое воздушное пространство для белорусских самолетовOd czwartku zakaz wlotu samolotów z Białorusi w polską przestrzeń powietrzną.
У сувязі забаронай на выкананне рэйсаў з боку шэрагу краін, 27 мая «Белавія» адмяніла рэйсы яшчэ ў восем краін. Самалёты перасталі выконваць рэйсы па 12 кірунках: Варшава, Мілан, Амстэрдам, Рым, Франкфурт, Берлін, Мюнхен, Гановер, Вена, Брусель, Барселона, Калінінград«Белавиа» вынужденно отменила рейсы в восемь стран.
10 чэрвеня Японія выдала рэкамендацыі не лётаць над Беларуссю і закрыла ўласную паветраную прастору для беларускай авіяцыі.
30 ліпеня 2021 года Дзяржаўная паліцыя Латвіі распачала крымінальную справу па артыкуле крымінальнага закона Латвіі аб злачынных дзеяннях супраць свабоды, гонару і годнасці асобы ў сувязі з інцыдэнтам з рэйсам Ryanair 4978.
+ Замежныя авіякампаніі, якія прыпынілі палёты ў Беларусь ці сталі яе аблятаць Авіякампанія Прыпыніла палёты ў Беларусь Аблятае Беларусь Austrian Airlines з 24.05.2021 AirBaltic з 24.05.2021 Wizzair з 24.05.2021 KlasJet з 24.05.2021 Finnair з 25.05.2021Несколько авиакомпаний прекращают летать над Беларусью LOT з 25.05.2021 з 25.05.2021 Singapore Airlines з 25.05.2021 (некаторыя маршруты) SAS з 25.05.2021 Avia Solutions з 25.05.2021 Lufthansa з 25.05.2021 KLM з 25.05.2021 Мотор Січз 26.05.2021Запрет авиасообщения между Украиной и Беларусью затронет пять регулярных маршрутов з 26.05.2021 Alitalia з 26.05.2021
Санкцыі Як звўважыў былы беларускі дыпламат Павел Слюнькін, да гэтага інцыдэнту з боку Еўропы ў адносінах да беларускага рэжыму былі толькі нейкія сімвалічныя дзеянні, накіраваныя пераважна на рэпутацыйны эфект. Але выпадак з пасаджаным у Мінску самалётам увёў цалкам новы фармат погляду еўрапейцаў на беларускі крызіс. Гэты крызіс інтэрнацыяналізаваўся і стаў праблемай не толькі ўнутранай беларускай, але і праблемай рэгіянальнай, для краін і грамадзян Еўрапейскага СаюзаРадыё Свабода .
21 чэрвеня і 24 чэрвеня 2021 года ў тым ліку за прымусовую пасадку самалёта і наступнае затрыманне Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі Савет Еўрапейскага саюза пашырыў Чорны спіс Еўрасаюза, зацвердзіўшы спярша персанальныя (супраць службовых асобаў), потым і сектаральныя санкцыі супраць Рэспублікі Беларусь. Сярод службоўцаў, маючых дачыненне да прымусовай пасадкі, пад санкцыі трапілі: міністр абароны Віктар Хрэнін, камандуючы ВПС і вайскамі СПА Ігар Голуб, начальнік штабу і першы намеснік Голуба Андрэй Гурцэвіч, генеральны дырэктар «Белаэранавігацыі» Леанід Чуро, міністр транспарта Аляксей Аўраменка, дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі, дэпутат ПП НС Алег Гайдукевіч. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года афіцыйныя асобы трапілі і ў санкцыйны спіс Швейцарыі.
Таксама была забаронена пастаўка ў Беларусь абсталявання, тэхналогій або софту, асноўнае прызначэнне якіх маніторынг або перахоп тэлефонных і інтэрнэт-камунікацый, а таксама тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння для ваеннага выкарыстання, а гандаль нафтапрадуктамі, хларыдам калію і таварамі, неабходнымі для вытворчасці тытунёвых вырабаў быў абмежаваныEUR-Lexnn.by. Акрамя таго, «Белаэранавігацыю» ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя.
9 жніўня 2021 года ЗША пашырылі спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб, дадаў Аўраменку, Сікорскага, Чуро, Гайдукевіча, а таксама Вячаслава Харанеку, дырэктара Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Расследаванне ICAO 27 мая 2021 года Савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі выказаў сур’ёзную занепакоенасць у сувязі з відавочным прымусовым ухіленнем і папрасіў Сакратарыят ICAO правесці расследаванне фактаў паводле артыкула 55 Чыкагскай канвенцыі для будучай сесіі Савета, якая мусіць быць у верасні. 23 жніўня 2021 года ў Мінск прыбыла дэлегацыя ICAO пад кіраўніцтвам Сільвена Лефае для расследавання пасадкі самалёта.
20 ліпеня 2022 года ІСАО апублікавала канчатковую справаздачу аб інцыдэнце з лайнерам. Паводле яе высноваў, віна за захоп самалёта ляжыць на беларускіх уладах.
Крыніцы
Катэгорыя:Май 2021 года Катэгорыя:2021 год у Беларусі Катэгорыя:2021 год у Літве Катэгорыя:Пірацтва Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Катэгорыя:Беларусь і Еўрапейскі Саюз Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Беларусі