Уладзімір Аляксеевіч Дзіўніч (нар. , ст. Гудагай, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія Пасля заканчэння Баравухскай сярэдняй школы Полацкага раёна (1963) працаваў у групе прамысловай эстэтыкі вытворчага аб’яднання «Палімір» у Наваполацку (1968—1972). Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1993). Жыве на станцыі Баравуха Полацкага раёна.

Творчасць Працуе ў станковым жывапісе і акварэлі.

Асноўныя творы: лісты «Возера званае», «Сон-трава», «Восеньскі матыў», «Чырвоны нацюрморт», «Раніца на Дзвіне», «Бэз», «Меліярацыя», «Блакітныя бярозы», «Вясновая цішыня», «Восеньскі настрой».

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Акварэлісты Беларусі