Суражскі драўляны замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Суражы. Знаходзіўся на левым беразе Дзвіны ля яе прытокаў Суражкі і Касплі. Існаваў у XVI—XVIII стагоддзях. Аб’ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Стылізаваная выява замка змяшчаецца не гербе Суража.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Зрублены пасля пачатку баявых дзеянняў ў 1563 г. паводле загаду вялікага князя Жыгімонта Аўгуста віцебскім ваяводам Стафанам Андрэевічам ЗбаражскімНацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. КМФ-18. — Воп. 1. — Спр. 42. — Арк. 66 адв..
У 1616, 1654 гадах замак захоплівалі маскоўскія войскі.
Архітэктура Драўляны замак быў аточаны земляным валам, відаць, толькі з усходу і поўначы, а з боку Касплі абараняўся крутым берагавым абрывам і шырокай ракой. Меў таксама драўляныя фартыфікацыі — гародні.
На рысунку («Чертеж», 1701 год), зробленым І. Цызыровым, стольнікам маскоўскага гаспадара Пятра I, фіксуюцца абарончыя сцены замка без вежаў і два масты цераз роў. Пасля 1765 года замак меў вал шырынёй каля 11,5 мэтраў і паркан-астракол. Цераз абарончы роў да драўлянай замкавай брамы вёў мост. С. 448.
Літаратура
Спасылкі
Віцебскі раён. Легенды і паданні // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць
Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Сураж (Віцебскі раён)