Круго́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кругоўка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ачоса-Руднянскага сельсавета.
8 студзеня 1965 года цэнтр Ачоса-Руднянскага сельсавета перанесены ў Кругоўку, сельсавет перайменаваны ў КругоўскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. У студзені 1965 года ў склад сельсавета ўключаны вёска Марозаўка, пасёлкі Кашуба і Пянное Старазакружскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7, 8 і 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. У 1965 годзе ў склад сельсавета са Старазакружскага сельсавета Веткаўскага раёна перададзены пасёлак Чырвоны ЛогРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 сакавіка і 8 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак КашубаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кругоўскага сельсавета 9 населеных пунктаў. У 1987 годзе скасаваны пасёлкі Вална і ПадравучаеРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня, 25 лютага і 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 23 студзеня 1995 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дзям’янкаўскага сельсавета.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Добрушскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Веткаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1995 годзе