Дзям’я́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дзям’янкі.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Вылеўскага і Чырванасцяжскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак ПчолкіРашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).. 23 студзеня 1995 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кругоўскага сельсавета. 20 студзеня 2005 года скасаваны вёскі Ачоса-Рудня, Вылева, Чырвоны Лог, Чырвоны Сцяг, пасёлкі Вялікі Лес, Пянное і Ясная ДалінаРешение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов. 27 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Кругоўка і Марозаўка. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Рассветаўскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 224 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года , з іх 93,8 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 0,4 % — немцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Бярозкі, Дзям’янкі, Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Добрушскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Веткаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе