Аляксандр Фёдаравіч Боркус (; 1875—1954) — беларускі піяніст і музычны педагог.

Біяграфія Скончыў Маскоўскую кансерваторыю з дыпломам «свабоднага мастака». Вучыўся ў прафесара , славутага рускага піяніста і дырыжора, які быў дырэктарам кансерваторыі ў 1889—1905 гг. Член Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка.

А. Ф. Боркус, прыехаўшы ў Магілёў, да канца свайго жыцця жыў і працаваў тут. У 1908 годзе, калі Боркус пачаў працаваць адкрытай прыватнай музычнай школе Уладзіміра Іванавіча Ерыхайлава, з вялікім поспехам прайшоў яго першы канцэрт у зале Грамадскага сходу служачых. Уражанні ад гэтага канцэрту выказаў у магілёўскай газеце ананімны аўтар, называючы Боркуса «першакласным артыстам» і «майстрам музычнага мастацтва», які «для школы спадара Ерыхайлова і наогул для Магілёва з’яўляецца крыніцай музычных ведаў аддзела раяля»О. П. МОРОЗОВА. МУЗЫКАЛЬНЫЕ УЧЕБНЫЕ ЗАВЕДЕНИЯ В МОГИЛЕВЕ В КОНЦЕ XIX — НАЧАЛЕ XX века.

Пасля рэвалюцыі ён становіцца выкладчыкам дзяржаўнай музычнай школы імя М. А. Рымскага-Корсакава, з 1944 года працуе ў Магілёўскім музычным вучылішчы.

Выканальніцкая дзейнасць Боркуса працякала ў горадзе на працягу трох дзесяцігоддзяў пасля рэвалюцыі. Гэты выдатны, добра вядомы ў горадзе выканаўца і фартэпіянны педагог меў таксама здольнасці да сачынення. Паведамленне пра працу Боркуса над «Беларускай рапсодыяй» для фартэпіяна на тэмы беларускіх песень з’яўляецца ў 1925 годзе. У наступных газетных і часопісных публікацыях тых гадоў таксама згадваецца гэты твор Боркуса, якое аўтар шмат разоў выконваўО. П. МОРОЗОВА. КОМПОЗИТОРСКАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ ПЕДАГ0Г0В-МУЗЫКАНТ0В МОГИЛЕВА В 1920 — 1930-е гг..

Пахаваны на Васкрасенскіх могілках Магілёва.

Катэгорыя:Піяністы Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Піяністы XX стагоддзя Катэгорыя:Члены Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка