Тартускі аэрапорт — аэрапорт за 9,5 км на паўднёвы захад ад цэнтра горада Тарту (Эстонія), каля аўтатрасы Тарту—Выру. Яго таксама называюць аэрапортам Юленурме з-за блізкасці да вёскі Юленурме. Ажыццяўляюцца штодзённыя рэйсы ў Хельсінкі (авіякампанія Finnair).
Гісторыя Аэрапорт быў адкрыты ў 1946 годзе. Новы будынак тэрмінала быў пабудаваны ў 1981 годзе, адначасова былі мадэрнізаваны ўзлётна-пасадачная паласа і рулёжная дарожка. З 2005 года аэрапорт належыць Tallinn Airport Ltd. У 2009 годзе УПП была павялічана да 1 799 м. Пасажырапаток Тартускага аэрапорта ў 2010 годзе склаў 23 504 чалавекі.
Побач з аэрапортам размешчана Эстонская авіяцыйная акадэмія, навучальныя палёты якой складаюць да 90 % узлётна-пасадачных аперацый на аэрадроме.
У цяперашні час толькі Nordic Regional Airlines ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы паміж Тарту і Хельсінкі штодня, 7 разоў на тыдзень. Estonian Air Regional забяспечваў рэйсы паміж Талінам да 21 снежня 2012 года, а авіякампанія airBaltic выконвала рэйсы ў Рыгу да 1 жніўня 2011 года.
Авіялініі і напрамкі
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Тарту Катэгорыя:Аэрапорты Эстоніі