17-ы ўланскі полк — полк лёгкай кавалерыі, створаны загадам Напалеона летам 1812 года з рэкрутаў і дабраахвотнікаў земляў былога Вялікага княства Літоўскага.
Гісторыя
Шэф палка — граф Міхал Тышкевіч.
17-ы і 19-ы уланскія палкі складалі брыгаду і ваявалі побач. У баях на тэрыторыі былога ВКЛ 17-ы уланскі полк не ўдзельнічаў.
Строй Строй мадэлі 1810 года, як у войску Герцагства Варшаўскага. Курткі гранатавыя, канты кармазінавыя. Рабат кармазінавы на куртцы да строя параднага, на куртцы да строя штодзённага рабат гранатавы з кармазінавымі кантамі. Каўнеры ў брыгадзе кармазінавыя. На чорных рагатыўках над нумарной бляхай Арол з Пагоняй. У 1813 годзе — Пагоня на паўсонцы легіянераў.
Зброя Шабля, піка, 2 пісталеты ў ольстрах на сядле.
У фланкераў карабін, шабля, 2 пісталеты.
Сцягі палкавыя Не захаваліся. У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сцягі з Арлом без нумара палка з часоў 1812 года. Напэўна, сярод іх ёсць сцягі і палкоў сфарміраваных на тэрыторыі былога ВКЛ.
Артэфакты з музеяў і прыватных калекцый
Захаваліся: Варшава: Чорная рагатыўка афіцэра ўланаў. Бляха нумарная ў выглядзе тарчы Мінервы з лічбай 17 у піках. Над бляхай Арол з Пагоняй — сімволіка Генеральнай Канфедэрацыі. Дзяга з спражкай латуннай, на спражцы Пагоня. Набойніца чорная з белай партупеяй, на партупеі накладка з Пагоняй для пратраўнікаў. Вільня: два латунных штэмпеля з выявай Арла з Пагоняй. На адным напісана «Міхал граф Тышкевіч палкоўнік 17 уланскага палка» на польскай мове. На другім — «Полк 17 кавалерыі» на польскай мове.
У прыватных калекцыяй ёсць элементы конскай збруі з лічбай 17. Але гэтыя элементы, як і гузікі, могуць належаць і 17-му пяхотнаму палку.
Гл. таксама 18-ы літоўскі ўланскі полк 19-ы літоўскі ўланскі полк 20-ы літоўскі ўланскі полк Эскадрон літоўскіх татар 21-ы літоўскі конна-стралецкі полк
Літаратура
Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.- 2006.-№ 18. Baginski W. Dawne guziki polskie.-Krakow: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899. Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Ksiestwo Warszawskie 1807—1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003. Gaidis H.L. Napoleon’s Lithuanian Forces //LITUANUS.-1984.-Volume 30., № 1. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999. Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812—1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.- Gdynia: Wydawnictwo «Armagedon Books», 2004. John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I—IV, 1993. Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.-Leipzig, 1908. Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912. Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И. Ю. Москва, 1991. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805—1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.-Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909. Часовая мінская газета. 1812 год.-Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1812 годзе Катэгорыя:Літоўскае войска ў вайне 1812 года