Ра́дужскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Радуга.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Кунтараўскага і Навасёлкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад Шарсцінскага сельсавета перададзены пасёлак Ільіч і вёска НавасёлкіРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)., у 1978 годзе — пасёлак ЛядыРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 красавіка, 4 і 24 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Радужскага сельсавета 8 населеных пунктаў. 24 жніўня 1977 года скасаваны пасёлкі Васілеўскі і КлімаўскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547)., 7 чэрвеня 1979 года — пасёлак НавікіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., 28 ліпеня 1983 года — пасёлак УсходРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 ліпеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 27 (1761).. 12 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з раённага падпарадкавання перададзены 5 населеных пунктаў: вёскі Барталамееўка, Рудня Споніцкая, Тарасаўка, Чыстыя Лужы і пасёлак ТумарынРешение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 279 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области . 28 сакавіка 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шарсцінскага сельсавета (3 населеныя пункты: аграгарадок Навасёлкі, вёска Юркавічы і пасёлак Ляды)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 марта 2023 г. № 447 Об изменении административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 712 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 84,6 % — беларусы, 10,4 % — рускія, 3,4 % — украінцы, 1,3 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 805 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе