Пардубіцкі ўніверсітэт () — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Пардубіцы.
Характарыстыка Ён быў заснаваны ў 1950 годзе як Вышэйшая хімічная школа з адным факультэтам, з 1953 года — Вышэйшая хіміка-тэхналагічная школа, цяперашнюю назву ён атрымаў у 1994 годзе. Маючы больш за 7 тысяч студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў, універсітэт уваходзіць у лік сярэдніх па велічыні чэшскіх універсітэтаў.
Факультэты Факультэт хімічнай тэхналогіі Факультэт эканомікі і кіравання Факультэт транспарту Факультэт філасофіі Факультэт рэстаўрацыі Факультэт медыцынскіх навук Факультэт электратэхнікі і інфарматыкі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Чэхіі Катэгорыя:Пардубіцы