Мантэспан () — вялізная пячора на паўднёвым захадзе Францыі, у перадгор'і Пірэнеяў (дэпартамент Верхняя Гарона) з рэшткамі культуры позняга палеаліту. Адкрыта ў 1923 годзе французскім археолагам Норберам Кастэрэ. Ва ўнутраных частках пячоры выяўлены выгравіраваныя на сценах выявы бізонаў і коней, а таксама вылепленая з гліны фігура мядзведзя без галавы (замест яе да фігуры мацаваўся мядзведжы чэрап). На глінянай падлозе пячоры захаваліся сляды ног старых людзей і падлеткаў. Мантэспан была месцам культавых і магічных абрадаў (магчыма, і абрадаў ініцыяцыі).
Літаратура
Катэгорыя:Карставыя пячоры Катэгорыя:Пячоры ў вапняках Катэгорыя:Палеаліт Еўропы Катэгорыя:Пячоры Францыі