Бе́седскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Беседзь.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад Хізоўскага сельсавета перададзена вёска НоваіванаўкаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).. 21 кастрычніка 1968 года ў склад сельсавета з Новаграмыцкага сельсавета перададзены вёска Барталамееўка, пасёлкі Васток і ПетухоўкаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).. 25 чэрвеня 1970 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Барталамееўка, сельсавет перайменаваны ў БарталамееўскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 чэрвеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Веткаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1970 годзе