Макарун () — кандытарскі выраб, бісквітнае пячэнне, вырабленае, як правіла, з молатага міндаля (асноўны інгрэдыент), а таксама можа быць з іншых арэхаў або какоса, часам з мёдам, ваніллю або спецыямі, з дадаваннем харчовага фарбавальніка, варэння, джэму або шакаладнай глазуры. У некаторых рэцэптах прысутнічае згушчанае малако. Пячэнне выпякаюць на ядомай рысавай паперы.
Назва пячэння паходзіць ад італьянскага maccarone (maccherone), што азначае «паста» і адносіцца да арыгінальнага інгрэдыента — міндальнай пасты. Такога самага паходжання і слова макарон.
Катэгорыя:Пячэнне