Алена Мікалаеўна Токар (; ) — украінская оперная спявачка, сапрана.
Біяграфія Нарадзілася ў пасёлку Наваташкаўскае ў Папаснянскім раёне Луганскай вобласці.
У 2002—2006 гадах вывучала вакал у Каледжы мастацтваў і культуры ў Луганску ў вядомай спявачкі Людмілы Мінасаян, затым у Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя Пятра Чайкоўскага ў класе С. П. Бузіны і Э. Х. Коласавай. З 2010 года працягвала вучобу ў Германіі ў Лейпцыгскім універсітэце музыкі і тэатра ў класе Рэгіны Вернер-Дзітрых.
Спявачка прымала ўдзел ў майстар-класах Крысты Людвіг, Ілеаны Котрубас, Міхаэля Шадэ, Маціяс Герне.
З 2010 года — салістка дзяржаўнай оперы ў Лейпцыгу, таксама з велізарным поспехам выступае на оперных сцэнах у Германіі, Нарвегіі, Індыі і прымае ўдзел у оперных фестывалях. Выканала каля 20 оперных партый лірыка-каларатурнага сапрана, у тым ліку ролі Віялеты, Мімі і Мюзеты, Сюзаны, Паміны і Папагены, Мікаэлы, Ліу, Маргарыты, Джульеты ў оперы Гуно, Русалкі ў аднайменнай оперы Дворжака і іншыя.
Узнагароды
Гран-пры на міжнародным конкурсе вакалістаў імя Барыса Гмыры (2008) Фіналістка міжнароднага конкурсу оперных спевакоў імя Феруча Тальявіні ў Ландсбергу (2010) Фіналістка міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Франсіска Віньяса ў Барселоне (2012) 1-я прэмія на конкурсе імя Лортцынга ў Лейпцыгу (2012) 1-я прэмія на міжнародным музычным конкурсе ARD (2012) Фіналістка конкурсу BBC Cardiff «Спявачка свету» (2013) Прыз Крысціны Кюне фестывалю ў Мекленбург-Пярэдняя Памеранія (2016)
Крыніцы
Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Украіны