Нясвіжская балетная школа — балетная школа, якая дзейнічала ў 1758—1790 гадах у г. Нясвіж пры Нясвіжскім тэатры Радзівілаў.

Гісторыя Школа была створана М. К. Радзівілам Рыбанькай. У ёй рыхтавалі для тэатра артыстаў балета з дзяцей прыгонных.

Кіраўнікамі школы былі: Л. М. Дзюпрэ (1758—1760); Я. Аліўе (з 1762); А. Лойка (з 1779); Г. Петынеці (з 1780).

У кантракце, заключаным 3 сакавіка 1758 года з Л. М. Дзюпрэ на 3 гады, было запісана, што «ён будзе таксама вучыць васьмярых дзяцей і маладых людзей для балета ў тэатры».

У «Дыярыушы» ад 9 снежня 1759 года адзначана: «упершыню хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі балет, добра ў іх атрымлівалася». Першы балет з удзелам навучэнцаў школы — «Балет з Арлекінам».

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Нясвіжа Катэгорыя:Балетныя навучальныя ўстановы Катэгорыя:З’явіліся ў 1758 годзе Катэгорыя:1758 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1790 годзе Катэгорыя:Гісторыя тэатра Беларусі