Царква Святой Ефрасінні — былы мураваны праваслаўны храм у вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя Сродкі на будаўніцтва храма ахвяраваў перад смерцю, у 1778 годзе, уласнік маёнтка Мікалай Лапацінскі. Першапачаткова гэта была драўляная ўніяцкая царква. У 1866 годзе на яе месцы пабудавалі мураваны будынак і зрабілі святыню праваслаўнай.
Царква была знішчана ў 1930-х гадах, знаходзіцца ў руінах.
Архітэктура Твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Літаратура Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: энцыкл. давед. – Мн., 2001.
Спасылкі
Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Росіца (вёска) Катэгорыя:З’явіліся ў 1866 годзе Катэгорыя:1866 год у Беларусі