Мітраполіт Амфілохія (свецкае імя Рыста Радавіч; , с. Бары Радавіча, Ніжняя Марачыя, Каралеўства Югаславія — , Чарнагорыя) — мітрапаліт Чарнагорскі і Прыморскі Амфілохій Сербскай Праваслаўнай Царквы. Членам Саюза пісьменнікаў Сербіі і Чарнагорыі.
Біяграфія Скончыўшы ў роднай вёсцы сярэднюю школу, прыехаў у Бялград, дзе паступіў у духоўную акадэмію святога Савы. Атрымаўшы ў 1962 годзе дыплом, працягнуў навучанне на філасофскім факультэце Бялградскага ўніверсітэта па спецыяльнасці класічная філалогія.
Вялікі ўплыў на духоўнае жыццё будучага архіпастыра аказалі айцец Юсцін (Попавіч) і афонскі старац Паісій.
Пасля заканчэння вучобы ў Бялградзе будучы мітрапаліт працягвае навучанне ў Берне (Швейцарыя) і ў Рыме, адкуль адпраўляецца ў Грэцыю. Там праводзіць сем гадоў і прымае манаства. У Эладскай Праваслаўнай Царкве яго рукапалагаюць у свяшчэнніка. На працягу свайго знаходжання ў Грэцыі ён абараняе доктарскую дысертацыю, прысвечаную свяціцелю Грыгорыю Паламе. Год праводзіць на Святой Гары, адкуль яго накіроўваюць выкладаць у Парыж у Свята-Сергіеўскі інстытут, а з 1976 года становіцца выкладчыкам на кафедры праваслаўнай педагогікі ў Бялградскай духоўнай акадэміі святога Іаана Багаслова.
У маі 1985 года пасля абрання епіскапам Банацкай епархіі пераехаў у Цэтынэ. 30 снежня 1991 года ўзведзены ў сан мітрапаліта Чарнагорскага і Прыморскага, Зэцка-Брдаскага і Скендэрыйскага.
Валодаў рускай, грэчаскай, італьянскай, нямецкай і французскай мовамі. Аўтар шматлікіх перакладаў з сербскай на грэчаскую і з грэчаскай на сербскую, нарысаў і пропаведзяў.
Мітрапаліту Амфілохію ўдалося аднавіць у Чарнагорыі вялікую колькасць цэркваў і манастыроў, пабудаваць новыя. Павялічылася колькасць святароў і манахаў. З 1992 года ў Цэтынэ была адроджана духоўная акадэмія, закрытая ў 1945 годзе.
З прычыны шпіталізацыі Свяцейшага Патрыярха Сербскага Паўла з 13 лістапада 2007 года Архіерэйскі сабор Сербскай Праваслаўнай Царквы, які адкрыўся 15 мая 2008 года ў Бялградзе, пастанавіў часова перадаць функцыі Прадстаяцеля Свяшчэннаму Сіноду на чале з мітрапалітам Амфілохіем. З 15 лістапада 2009 па 22 студзеня 2010 года ўладыка Амфілохій быў Месцазахавальнікам Патрыяршага прастола.
У 2008 годзе адбыўся візіт мітрапаліта Амфілохія ў межы Беларускай Праваслаўнай Царквы. 11 студзеня ён быў абраны ганаровым доктарам Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Узнагароды Ордэн свяціцеля Кірыла ТураўскагаАДЫШОЎ ДА ГОСПАДА МІТРАПАЛІТ ЧАРНАГОРСКІ І ПРЫМОРСКІ АМФІЛОХІЙ (РАДАВІЧ).
Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19 Катэгорыя:Палітыкі Чарнагорыі Катэгорыя:Банацкая епархія Катэгорыя:Чарнагорска-Прыморская мітраполія Катэгорыя:Епіскапы Сербскай праваслаўнай царквы