Чагра () — рака ў Самарскай вобласці Расіі (нізоўі у Саратаўскай вобласці), левы прыток р. Волгі. Даўжыня 251 км, плошча басейна 3440 км². Бярэ пачатак на ўзвышшы Каменны Сырт, упадае ў Саратаўскае вадасховішча. Звілістая. Жыўленне пераважна снегавое. Паводка ў красавіку. Сярэдні расход вады за 78 км ад вусця 3,5 м³/сек. У высокім цячэнні летам перасыхае, разбіваючыся на плёсы. Замярзае ў лістападзе — пачатку снежня, адкрываецца ў красавіку.

Катэгорыя:Прытокі Волгі Катэгорыя:Рэкі Самарскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Саратаўскай вобласці