Валянцін Мікалаевіч Ціхановіч () — беларускі мастак.
Біяграфія Нарадзіўся 29 жніўня (10 верасня) 1909 года ў Вільні.
Брат мастака Яўгена Ціхановіча. Вучыўся ў 1930—1933 гадах у Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў Я. Мініна і Ф. Фогта. Удзельнік мастацкіх выставак з 1934 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1945 года.
Памёр 25 жніўня 1978 года.
Творчасць Працаваў у кніжнай і станковай графіцы, сатырычным малюнку і экслібрысе. Асноўныя творы: ілюстрацыі да кніг «Беларускія народныя казкі», «Рыбы нашых рэк», «Звяры нашых лясоў», «Казка пра смелага вожыка» А. Якімовіча, «Нашы птушкі» А. Гурло, «Мурашка-Палашка» З. Бядулі, «Вада і вуда» А. Вялюгіна, «Казка пра цара Зубра» В. Віткі, «Родны край» В. Вольскага, «Конь і Леў» М. Танка, «Экзамен» Р. Барадуліна; графічныя лісты «Вячэрні канцэрт», «У пушчы», «У чаратах», «На ўскраіне», «Рэха далёкага стрэлу», «Хтосьці ідзе». Супрацоўнічаў з часопісамі «Вожык», «Крокодил», «Огонёк». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ.
Літаратура
Спасылкі 115. Valentin Tikhonovich (Soviet/Belarusian, 1909-1978)
Катэгорыя:Экслібрысісты Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Сатырыкі Беларусі