Дзмітрый Мікалаевіч Красільнікаў (; , в. , Татарстан — 1951) — беларускі і татарскі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1903 годзе ў в. Сярэднія Пінячы Казанскай губерні ў сям’і татараў-крашанаў«Дмитрий Красильников (1903—1951). Живопись, графика». Проект «Московские казанцы».

У 1922 г. вучыўся ў Пермскіх мастацкіх майстэрнях, у 1923—1926 гг. у Казанскіх архітэктурна-мастацкіх майстэрнях. Д. Красільнікаў пакінуў прыкметны след у мастацкай культуры Татарстана як адзін з першых нацыянальных мастакоў кнігі, аўтар часопіснага і газетнага малюнка, майстар рэалістычнай ілюстрацыі. У 1923—1928 гг. супрацоўнічаў з татарскімі перыядычнымі выданнямі (алоўкавыя партрэты, пейзажныя замалёўкі, сатырычная графіка): часопісамі «Кызыл яшляр», «Чаян», «Безнен юл», газетамі «Кызыл Татарстан», «Эшче» і іншымі. Ілюстраваў і афармляў кнігі Таткнігавыдата (). Друкаваў працы пад манаграмай «ДНК».

З канца 1920-х гадоў у Маскве, працаваў у татарскай секцыі Цэнтральнага выдавецтва народаў СССР, супрацоўнічаў з часопісам «Октябрь баласы», рэдактарам якога быў М. Джаліль. У 1927—1930 гг. вучыўся на паліграфічным факультэце ВМАТЭІНа, у 1933 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут. У 1928 г. стварыў алоўкавыя партрэты Дж. Лондана, М. Горкага, Х. Туфана (апублікаваны ў часопісе «Авыл яшляре»). У 1930-я гады пачаў займацца плакатам, станковай графікай і жывапісам. Удзельнік мастацкіх выставак з 1933 года.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У гады вайны працаваў у беларускім сатырычным выданні «Раздавім фашысцкую гадзіну», з 1945 — у часопісе «Вожык», у 1945—1952 гг. загадчык мастацкага аддзела, кансультант, мастак.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1946 года.

Творчасць

Працаваў у сатырычнай і кніжнай графіцы. Асноўныя творы: карыкатуры «Прыехалі…», «Камароўскі рынак», «У трамваі», «Людзі будуюцца і нам пара», «Першы ззаду», «Перадвясновы клопат»; ілюстрацыі да кніг «Нёманскія казкі» і «Ліпка і Клёнік» Я. Брыля, «Вавёрчына гора» В. Віткі, «Круглы год» С. Маршака.

Удзельнік міжнародных выставак: «Мастацтва кнігі» (Парыж, 1931), «Сучаснае мастацтва СССР» (ЗША, 1933), «Плакат на службе пяцігодкі» (Масква, 1932). Персанальная выстаўка прайшла ў Казані (1978)Красильников Дмитрий Николаевич.

Літаратура

Спасылкі

Красильников Дмитрий Николаевич

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Татарстане Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Мастакі-карыкатурысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Татарстана