Джангіта́у ( — «Новая гара»), Джанга () — горная вяршыня ў цэнтральнай частцы Галоўнага Каўказскага хрыбта на мяжы Кабардзіна-Балкарыі (Расія) і Грузіі. Вышыня галоўнай вяршыні 5085 м. Гэта пятая па вышыні вяршыня расійскай часткі Каўказа, і другая ў Грузіі (пасля Шхары). Складзена з гранітаў. У раёне Джангітау бярэ пачатак адзін з самых буйных ледавікоў Безенгі.
Літаратура
Катэгорыя:Горныя вяршыні Грузіі Катэгорыя:Горныя вяршыні Расіі Катэгорыя:Геаграфія Кабардзіна-Балкарыі Катэгорыя:Горныя вяршыні Каўказа Катэгорыя:Горныя вяршыні-пяцітысячнікі