Катастрофа L-410 у Кемераўскай вобласці — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 19 чэрвеня 2021 года пад пасёлкам Жураўлёва ў Кемераўскай вобласці Расіі.

Самалёт Let L-410UVP-E належаў ДТСААФ. Яго бартавы нумар — RF-94603, серыйны — 892328. Ён здзейсніў першы палёт у 1989 годзе.

19 чэрвеня 2021 года самалёт з парашутыстамі на борце ўзляцеў з аэрадрома Танай паблізу Жураўлёва Кемераўскай вобласці. Аднак адразу пасля ўзлёту на вышыні, паводле розных звестак, ад 20 да 200 м, у яго адмовіў рухавік. Экіпаж далажыў аб праблемах і прыняў рашэнне аб вяртанні на аэрадром. Аднак пры пасадцы самалёт нахіліўся, ён зачапіў левым крылом зямлю і ўпаў. Першапачаткова паведамлялася аб 4 загінулых, аднак пазней іх колькасць павялічылася да 9, але гэтую інфармацыю не пацвердзілі ўлады Кемераўскай вобласці. Пацярпелі 15 чалавек. 2 чалавекі ад шпіталізацыі адмовіліся. 5 чалавек трапілі ў рэанімацыю. Сярод пацярпелых — саўладальнік вугальнага разрэзу «Кузнецкі Паўднёвы» Цімур Франк і дэпутат Савета дэпутатаў Чыстаазёрнага раёна Новасібірскай вобласці Аляксандр Фрылінг. ДТСААФ абвясціў аб прыпыненні ўсіх палётаў L-410.

Па справе авіякатастрофы Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі распачаў крымінальную справу.

Гл. таксама Катастрофа L-410 пад Мянзелінскам

Спасылкі Крушение самолета с парашютистами в Кемеровской области. Главное Описание катастрофы на Aviation Safety Network

Катэгорыя:Катастрофы 2021 года Катэгорыя:Падзеі 19 чэрвеня Катэгорыя:2021 год у Расіі Катэгорыя:Чэрвень 2021 года Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Расіі