Ві́нніца () — горад абласнога значэння, адміністрацыйны цэнтр Вінніцкай вобласці Украіны. Плошча 79,94 км². Насельніцтва 387 000 чал. (2024). Знаходзіцца за 199 км на паўднёвы захад ад Кіева. Чыгуначны вузел.

Гісторыя Заснавана ў 2-й палове XIV ст. літоўскімі князямі Карыятавічамі. У 1395 годзе ўключана ў Вялікае Княства Літоўскае, пасля Люблінскай уніі (1569) у складзе Кароны. У XV—XVI ст. неаднаразова спусташалася татарамі. У 1640 годзе атрымала магдэбургскае права.

З 1793 года ў Расійскай імперыі, цэнтр павета Брацлаўскага намесніцтва, з 1798 — Падольскай губерні. Была значным гандлёвым цэнтрам Падолля.

З 1917 года ў складзе Украіны. У 1918—1920 гадах акупіравана нямецка-аўстрыйскімі войскамі, белагвардзейцамі. З 1932 года цэнтр вобласці. Вінніцкая трагедыя.

У Вялікую Айчынную вайну ў 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Узброеныя сілы Расіі 14 ліпеня 2022 года нанеслі ўдар ракетамі марскога базіравання «Калібр» па будынку гарнізоннага дома афіцэраў у Вінніцыtass.ru.

Асвета Вінніцкі нацыянальны аграрны ўніверсітэт Вінніцкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Вінніцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Міхаіла Кацюбінскага Вінніцкі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт імя М. І. Пірагова Данецкі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Стуса

Транспарт Вінніцкі трамвай

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Славутасці Спаса-Праабражэнскі сабор

Вядомыя асобы Вольга Мікалаеўна Грамыка (нар. 1978) — беларуская пісьменніца. Віктар Ніканавіч Емяльянаў (1926—1990) — беларускі архітэктар. Валерый Аляксеевіч Чалы (нар. 1970) — украінскі дыпламат.

Спасылкі

Анлайн карта і даведнік паслуг Вінніца

Катэгорыя:Гарады Вінніцкай вобласці