«Крыгалом» — літаратурна-мастацкі часопіс. Выйшаў адзін нумар у лютым 1935 года ў Вільні на беларускай мове. Рэдактар-выдавец Ю. Кіпель. Змясціў матэрыялы пра грамадскае і літатурнае жыццё Заходняй Беларусі. Сярод публікацый — інфармацыя пра 1-ы Усесаюзны з’езд савецкіх пісьменнікаў, вершы М. Танка, Ф. Грышкевіча, вытрымкі з прац К. Маркса, Г. В. Пляханава, П. А. Гольбаха, Э. Сінклера. Меў рубрыку «Культурная хроніка». Канфіскаваны і забаронены польскімі ўладамі.

Літаратура

Катэгорыя:Літаратурныя часопісы Беларусі Катэгорыя:1935 год у Вільні Катэгорыя:Часопісы Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Заходняй Беларусі