Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі БеларусьО департаменте | ДЕПАРТАМЕНТ ПО АВИАЦИИ — урадавы орган Беларусі. Размяшчаецца ў Мінску на вуліцы Чычэрына, 21. Агляд Дэпартамент утвораны ў 2006 годзе на базе Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь. Дзейнічае на падставе Палажэння аб Дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 985.
Пад юрысдыкцыю дэпартамента падпадаюць уся грамадзянская авіяцыя, усе грамадзянскія аэрапорты, некалькі рамонтных баз, усе дыспетчарскія службы і лётныя навучальныя ўстановы.
З 1993 года Беларусь з’яўляецца членам ІКАО.
Дырэктары Арцём Ігаравіч Сікорскі з 27 сакавіка 2023 — Ігар Уладзіміравіч ГолубУпраўленцы мясцовай вертыкалі, дырэктары прадпрыемстваў і намеснікі міністраў. Кадравы дзень у Прэзідэнта // БелТА. 27 сакавіка 2023.
Міжнародныя санкцыі Дэрэктар Дэпартамента Арцём Сікорскі 21 чэрвеня 2021 года за саўдзел у прымусовай пасадцы рэйса Ryanair 4978 і наступнае затрыманне Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года трапіў у санкцыйны спіс Швейцарыі. 9 жніўня 2021 года ЗША дадалі Сікорскага ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Авіяцыя Беларусі Катэгорыя:Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Авіяцыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:Вуліца Чычэрына (Мінск)