Масіміліяна Алегры (; нар. , Ліворна, Італія) — італьянскі футбаліст і футбольны трэнер. Цяпер з’яўляецца галоўным трэнерам турынскага «Ювентуса».
Падчас сваёй гульнявой кар’еры Алегры гуляў у Серыі А ў якасці паўабаронцы ў «», «Пескары», «Кальяры», «Перуджы» і «Напалі». У 2002 годзе ён выйграў тытул разам з «Альянезэ», у якім скончыў кар’еру гульца.
Пачаўшы сваю трэнерскую кар’еру ў 2003 годзе ў «Альянезэ», праз 5 гадоў Алегры дапамог «Сасуола» ўпершыню ў іх гісторыі атрымаць павышэнне ў Серыю B, выйграўшы і Суперкубак Серыі C у тым жа годзе. З 2008 па 2010 год ён трэніраваў «Кальяры» ў Серыі А, прыводзячы іх да найлепшага фінішу ў Серыі А амаль за 15 гадоў. Выступы галоўнага трэнера «Кальяры» прывялі да пераходу ў «Мілан» у 2010 годзе, дзе ён знаходзіўся да студзеня 2014 года. Алегры выйграў «Скудэта» ў сезоне . Гэта было першае чэмпіёнства «Мілана» з 2004 года. Тады ж Мілан выйграў і Суперкубак. У перыяд з 2014 па 2019 гады Алегры трэніраваў «Ювентус», з якім выйграў адзінаццаць трафеяў: пяць запар тытулаў у лізе (з 2015 па 2019), чатыры Кубкі Італіі запар (з 2015 па 2018) і два Суперкубкі Італіі (2015 і 2018); ён таксама дасягнуў двух фіналаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА (у 2015 і 2017 гадах). Алегры вярнуўся ў «Ювентус» у 2021 годзе, не трэніраваўшы два гады.
Сярод індывідуальных узнагарод Алегры «Залатая лаўка» чатыры разы (2009, 2015, 2017 і 2018), ён чатыры разы прызнаваўся (2011, 2015, 2016 і 2018), а таксама ўзнагароджаны (2015) і ўключаны ў (2018). Ён таксама адзіны трэнер у гісторыі італьянскага футбола, які выйграў паслядоўна пяць тытулаў «Скудэта» і чатыры Кубкі Італіі, а таксама адзіны ў пяці найлепшых лігах Еўропы, які выйграваў айчынны дубль на працягу чатырох сезонаў запар.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі ФК Альянезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Пістаезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Пескара Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Падова Катэгорыя:Ігракі ФК Перуджа Катэгорыя:Ігракі ФК Кальяры Катэгорыя:Ігракі ФК Павія Катэгорыя:Ігракі ФК Ліворна Катэгорыя:Ігракі ФК Піза Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Італіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Ювентус Катэгорыя:Трэнеры ФК Мілан Катэгорыя:Трэнеры ФК Кальяры Катэгорыя:Трэнеры ФК Сасуола Катэгорыя:Трэнеры ФК Грасета Катэгорыя:Трэнеры ФК СПАЛ Катэгорыя:Трэнеры ФК Альянезэ