Аперацыя «Алула» () — кампанія антыўрадавых сіл падчас Тыграйскага канфлікту. Наступальная аперацыя прывяла да адваёвы паўстанцамі значных тэрыторый у цэнтральным і ўсходнім Тыграі.
Абстаноўка 9 верасня 2020 года ў эфіопскім рэгіёне Тыграй прайшлі мясцовыя парламенцкія выбары, па выніках якіх перамогу атрымаў Народны фронт вызвалення Тыграя Дэбрэцыана Гебрэмікаэля з 98,2% галасоў і 100% з 152 месцаў. Цэнтральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі выбары былі прызнаныя незаконнымі, паколькі яны адклалі іх з-за пандэміі COVID-19. Спрэчка вакол гэтага стала падставай да пачатку ўзброенага канфлікту паміж Тыграем і федэральнымі ўладамі. На першым этапе баявых дзеянняў антыўрадавыя сілы выкарыстоўвалі класічную тактыку вядзення вайны, але з канца лістапада 2020 года, калі паўстанцы былі выбіты ў горы, яны перайшлі да партызанскіх метадаўJamestown Foundation, 24 May: Tigray Defense Forces Resist Ethiopian Army Offensive as Sudan, Eritrea, and Ethnic Militias Enter the Fray.
Частку рэгіёну да гэтага часу захапілі эрытрэйскія войскі, якія выступілі на баку ўладаў.
Назва Аперацыя названа ў гонар тыграйца Рас АлулаLibération, 29 June 2021: «Alula», l’opération militaire qui a soudain fait basculer la guerre au Tigré, аднаго з самых бачных ваеначальнікаў эфіопскай арміі другой паловы XIX стагоддзя і ўдзельніка некалькіх буйных бітваў, такіх як Галабата, Дагалі і Адуа.
Сілы бакоў Колькасць атрадаў паўстанцаў ацэньваецца ў 80 000 чалавек. Усе войскі тыграйцаў аб’ядналі ў Сілы абароны Тыграя (САТ), дзе галоўную ролю адыгрывала партыя НФВТ. САТ уяўляў з сябе аб’яднанне сіл спецыяльнага прызначэння рэгіянальнага ўрада Тыграя, перабежчыкаў з эфіопскіх арміі і мясцовага апалчэнняPlace St Pierre, 19 April 2021: Guerre civile au Tigré, la situation sur le terrain (Fulvio Beltrami). Значную частку атрадаў складала моладзьEthiopia Insight, 27 April 2021: René Lefort: Ethiopia’s vicious deadlockInternational Crisis Group, 2 April 2021: Ethiopia’s Tigray War: A Deadly, Dangerous Stalemate. Кіраўніцтва Тыграя хоць і было адхілена ад улады ў Мэкэле, сталіцы рэгіёну, але здолела згуртаваць пад сцягам Сіл абароны Тыграя групы ўзброенага супраціву. Іх узначальваў зрынуты рэгіянальны ўрад, а непасрэднае ваеннае камандаванне ажыццяўлялі былыя афіцэры ўрадавай арміі.
Супрацьстаялыя сілы ўладаў складалі 7 пяхотных дывізій: 11-ю, 20-ю, 21-ю, 24-ю, 25-ю, 31-ю і 32-ю. Армія Эрытрэі ў Тыграі была прадстаўлена 21-й і 32-й пяхотнымі дывізіямі. Усяго — 50 000 чалавек.
Ход У пяць гадзін раніцы 18 чэрвеня 2021 года 3-я і 4-я арміі САТ у Агбе і на ўсім шляху да Хагеры Салама перайшлі ў наступленне. Пазней да іх далучыліся сілы 1-й арміі. У гэты самы момант з Мэкэле ў дадзены раён урадавае войска выслала падмацаванне. Аднак уладам не ўдалося стрымаць націск баевікоў, паступова здаючы праціўніку тэрыторыю. Адначасова ў Інтэрнэце распаўсюдзіліся здымкі, якія сведчаць аб масавай здачы байцоў федэральнай арміі ў палонJust in In the picture- ENDF prisoners of war. Yesterday’s attack on a busy village market was a retaliation to TDF’s successive victories in the Operation Alula that dismantled over 8 enemy divisions. . 22 чэрвеня паўстанцы падышлі да ўскраін Мэкэле. Яны сцвярджалі, што да гэтага моманту 10 000 эфіопскіх салдат былі забіты ў баях падчас аперацыіhttps://www.eepa.be//wp-content/uploads/2020/11/Situation-Report-EEPA-Horn-No.-173-23-June-2021-1.pdfhttps://www.eepa.be//wp-content/uploads/2020/11/Situation-Report-EEPA-Horn-No.-174-24-June-2021.docx.pdf. У той жа дзень у выніку авіяўдару ВПС Эфіопіі загінулі 64 мірных грамадзян у вёске Тагога (паўднёва-заходні Тыграй) і яшчэ 180 атрымалі раненні.
23 чэрвеня самалёт ВПС Эфіопіі Lockheed C-130 Hercules быў збіты недалёка ад Хіджэта. Па словах відавочцаў, ён разбіўся прыкладна за 15 міль на поўдзень ад сталіцы Мэкэле.
Ужо 28 чэрвеня мяцежнікі ўвайшлі ў тыграйскую сталіцу, дзе пачаліся масавыя ўрачыстасці з гэтай нагоды. У сваю чаргу, пасля адступлення з горада, улады Эфіопіі абвясцілі аб аднабаковым спыненні агню. Падобную ініцыятыву баевікі ўспрынялі негатыўна, адмовіўшыся спыніць баявыя дзеянні. Прэс-сакратар НФВТ Гетачу Рэда назваў рашэнне ўладаў благім жартам і адзначыў, што паўстанцы будуць працягваць наступленне. На наступны дзень, 29 чэрвеня, пад націскам тыграйскіх сіл эрытрэйцы пакінулі Шырэ, Аксум і Адву.
2 ліпеня захопленых эфіопскіх салдат правялі парадам праз Мэкэле.
6 ліпеня паўстанцы абвясцілі аб мабілізацыі з мэтай адваёвы Заходняга Тыграя ад Фано.
Зноскі
Катэгорыя:Ліпень 2021 года Катэгорыя:Чэрвень 2021 года Катэгорыя:2021 год у Эфіопіі Катэгорыя:Тыграйскі канфлікт Катэгорыя:Бітвы Эфіопіі Катэгорыя:Бітвы Эрытрэі Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта