Ніна Іванаўна Саро́кіна (; , Электрасталь, Маскоўская вобласць — , ) — савецкая балерына, балетны педагог. Народная артыстка СССР (1987).

Біяграфія Нарадзілася 13 мая 1942 года ў горадзе Электрасталь Маскоўскай вобласці.

У 1961 годзе скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (цяпер Маскоўская дзяржаўная акадэмія харэаграфіі) па класе С. М. Галоўкінай. Яе аднакласніцай была Н. І. Бяссмертнава.

Абедзвюх дзяўчынак прынялі ў балетную трупу Вялікага тэатра, дзе Ніна ўдасканальвала сваё майстэрства пад кіраўніцтвам М. Ц. Сямёнавай. Пастаянным сцэнічным партнёрам балерыны стаў яе муж Ю. К. Уладзіміраў.

Працавала рэпетытарам гастрольнага гурта «Зоркі Вялікага балета». З 1993 года стала педагогам Маскоўскай балетнай школы пад кіраўніцтвам М. Л. Лаўроўскага, пасля які атрымаў статус Маскоўскага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча імя Л. М. Лаўроўскага. З 2000 года — педагог балетмайстарскага факультэта ГІТІСа.

Памерла на 70-м годзе жыцця 8 кастрычніка 2011 года ў Маскве пасля цяжкай хваробы.

Літаратура

Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета Расіі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі СССР Катэгорыя:Балетныя педагогі Расіі Катэгорыя:Балетныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра