Артур Сен-Леон (, сапраўднае імя Шарль Віктор Арцюр Мішэль, ; , — , , Францыя) — французскі танцоўшчык, балетмайстар, педагог, скрыпач.
Біяграфія Вучыўся танцу ў бацькі — Л. Мішэля, ігры на скрыпцы — у Н. Паганіні.
У 1834 годзе дэбютаваў як скрыпач у Штутгарце, у 1835 годзе — як танцоўшчык у Мюнхене.
У 1837—1847 гадах гастраліраваў у краінах Еўропы, выступаў у Парыжы, Брусэлі, Турыне, Мілане, Вене, Лондане, Берліне, Парме, Фларэнцыі і інш.Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
У 1847 годзе выступіў у Парыжы ў «Гранд-апера» як харэограф і выканаўца (балет «Мармуровая прыгажуня» Ц. Пуні).
З 1854 года працаваў балетмайстарам тэатра «» у Лісабоне, з 1859 года — галоўны балетмайстар у Пецярбургу і пастаянна працаваў у Маскве.
Артур Сен-Леон памёр ад сардэчнага прыступу ў кафэ непадалёк ад тэатра ОперыКукла на заказ // ЛИНИЯ. Журнал «БАЛЕТ» в газетном формате. № 3/2009 2 верасня 1870 года ў Парыжы, не паспеўшы дажыць да 49 гадоў.
Творчасць Бліскуча выконваў класічныя і характарныя партыі. Яго танец адметны элегантнасцю і тонкім густам, пластычнай арнаментыкай і глыбокім зместам.
У 1843 паставіў у Рыме першы балет «Маркітантка і фарэйтар». У парыжскай Оперы стварыў балеты: «Мармуровая прыгажуня» (1847), «Скрыпка д’ябла» (1849), «Стэла, або Кантрабандысты» (1850) — усе на музыку Ц. Пуні, «Пакерэта» Ф. Бенуа (1851).
У Лісабоне паставіў балет «Сальтарэла» на сваю музыку (1854) і «Метэора, або Даліна зорак» Пінто (1856).
Сярод яго пастановак найбольш вядомы балеты на музыку Ц. Пуні («Скрыпка д’ябла», пастаўлены ў 1849; «Грацыэла», пастаўлены ў 1860; «Сірата Тэалінда», пастаўлены ў 1862), Л. Мінкуса («Фіямета», пастаўлены ў 1864), Л. Дэліба («Ручай», пастаўлены ў 1866; «Капелія», пастаўлены ў 1870), Ц. Пуні і Пінто («Севільская жамчужына», пастаўлены ў 1861)і інш.
Яго балет «Канёк-Гарбунок» (1864) у першай рэдакцыі атрымаў адмоўную ацэнку прагрэсіўнай крытыкі, галоўным чынам, з-за вернападданніцкага фіналу, дзе ўсе народы славілі цара. Але танцавальнае багацце, магчымасці, якія балет даваў выканаўцам (асабліва мімістам і характарным танцоўшчыкам), зрабілі яго адным з самых папулярных балетаў на рускай сцэне ў 19 стагоддзі. У значнай меры няўдалым апынуўся і другі балет А. Сен-Леона на рускі сюжэт «Залатая рыбка» на музыку Л. Мінкуса (1867).
Спектаклі Сен-Леона азначалі заняпад рамантычнага балета, што выявілася ў палегчаным змесце, багацці знешніх эфектаў, эклектыцы выразных сродкаў. У той жа час яго харэаграфічныя знаходкі як у галіне віртуознага класічнага (пераважна сольнага), так і характарнага танца, спрыялі развіццю тэхнікі, узбагачэнні лексікі балета.
Стваральнік арыгінальнай сістэмы запісу танца — «Сценахарэаграфія». Некаторыя з запісаў Сен-Леона былі расшыфраваны французскім балетмайстрам П. Лакотам, які рэстаўраваў шэраг танцавальных нумароў (у т. л. «Па-дэ-сіс» з балета «Маркітантка», пастаўлены ў 1979 у парыжскай Оперы і Марыінскім тэатры).
Літаратура
Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — 623 стр. с илл.
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Францыі Катэгорыя:Артысты балета Расійскай імперыі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры паводле алфавіта Катэгорыя:Балетмайстры Францыі Катэгорыя:Балетмайстры Расійскай імперыі Катэгорыя:Балетмайстры XIX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі паводле алфавіта Катэгорыя:Балетныя педагогі Францыі Катэгорыя:Балетныя педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Балетныя педагогі XIX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета Парыжскай оперы Катэгорыя:Кіраўнікі балетнай трупы Парыжскай оперы Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы