Іна Барысаўна Зубкоўская, па нараджэнні Ізраілева (; 29 лістапада 1923, Петраград — 5 лютага 2001, Санкт-ПецярбургЗубковская Инна Борисовна Encyclopædia Britannica. Inna Zubkovskaya) — артыстка балета і педагог, салістка Марыінскага тэатра ў 1941—1970 гадах, выкладчык ЛАХВ (з 1965), прафесар. Народная артыстка РСФСР (1957).
Вучылася ў Маскоўскім харэаграфічным вучылішчы пры ДАВТ, якое скончыла ў 1941 годзе (клас пецярбургскага педагога М. А. Кажуховай). З пачаткам вайны Іна разам з сям’ёй эвакуіравалася ў Молатаў. Там яна апынулася ў балетнай трупе Кіраўскага тэатра, з якім амаль на тры дзесяцігоддзі звязала сваё творчае жыццё.
Пачынаючы з 1965 года Іна Зубкоўская выкладала ў ЛАХВ, выхавала такіх балерын, як Алтынай Асылмуратава, Ларыса Лежніна, Эльвіра Тарасава, Аксана Кузьменка, Вераніка Парт, Кацярына Асмолкіна. Таксама выкладала за мяжой: у 1980—1981 гадах у балетнай школе Каракаса (Венесуэла), у 1983—1985 гадах — у Рымскай оперы (Італія).
Пахавана на Камароўскіх могілках.
Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета Расіі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі СССР Катэгорыя:Балетныя педагогі Расіі Катэгорыя:Балетныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Постаці Марыінскага тэатра Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча