Шэрлак Холмс () — літаратурны персанаж, выдуманы англійскі дэтэктыў, створаны шатландскім пісьменнікам і лекарам Артурам Конанам Дойлам.
Агулам Шэрлак Холмс з’яўляецца ў 56 апавяданнях і 4 аповесцях Конан Дойла. У большасці выпадкаў аповед вядзецца ад імя спадарожніка Холмса — доктара Уотсана.
Першая кніга пра вядомага дэтэктыва — аповесць «Эцюд у барвовых тонах», напісаная ў 1887 годзе. Апошні зборнік — «Архіў Шэрлака Холмса», апублікаваны ў 1927 годзе.
Сам Конан Дойл лічыў апавяданні пра Холмса «лёгкім чытвом». Аўтара раздражняла, што чытачы аддавалі перавагу творам пра Холмса, а Конан Дойл лічыў сябе, найперш, майстрам гістарычнага рамана.
Урэшце Конан Дойл паклаў канец гісторыі дэтэктыва, ліквідаваўшы папулярны літаратурны персанаж у бойцы з прафесарам Марыярці, кіраўніком англійскай мафіі, на Рэйхенбахскім вадаспадзе. Аднак, паток лістоў абураных чытачоў, сярод іх і членаў каралеўскай сям’і, вымусілі пісьменніка ажывіць вядомага дэтэктыва.
Выданні пра Шэрлака Холмса, аўтарства Конан Дойла, у храналагічным парадку: Эцюд у барвовых тонах (1887, раман; ); Знак чатырох (1890, раман; ); Прыгоды Шэрлака Холмса (1892, зборнік апавяданняў); Нататкі пра Шэрлака Холмса (1894, зборнік апавяданняў); Сабака Баскервіляў (1901—1902, раман; ); Вяртанне Шэрлака Холмса (1905, зборнік апавяданняў); Даліна жаху (1914, раман; ); Яго развітальны паклон (1917, зборнік апавяданняў); Архіў Шэрлака Холмса (1927, зборнік апавяданняў), асобныя творы пра Шэралака Холмса: «Скандал у Багеміі» (апавяданне); «Апошняя справа Холмса» (апавяданне). Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Літаратурныя персанажы