Марына Мікалаеўна Шаптурэнка, па нараджэнні Кіш (нар. 1973, Мінск, БССР) — беларускі генетык. Доктар біялагічных навук (2019), дацэнт.
Завочна скончыла ў 1997 годзе біялагічны факультэт БДУВыпускники биологического факультета / В. В. Лысак [и др.]. — Минск : БГУ, 2011. — 327 с. : ил. ISBN 978-985-518-517-9.. Галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі экалагічнай генетыкі і біятэхналогіі Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даследуе генетыку збожжавых і інш. 21 чэрвеня 2018 года абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Генетычная дывергенцыя і гетэрозіс у раслін».
Сябар Свабоднага прафсаюза Беларускага. У час палітычнага крызісу 2020-х гадоў, у канцы мая 2021 года вымушана да звальнення «па пагадненні бакоў» адначасова з іншымі сябрамі СПБНезалежны прафсаюз заявіў пра звальненьні ягоных сябраў у Акадэміі навук. 4 ліпень 2021 .
Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Генетыкі Беларусі Катэгорыя:Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту