Дзяніс Урад () — афіцэр Генеральнага штабу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, палітычны зняволены.
Біяграфія Нарадзіўся ў Расонах. У 2014 годзе скончыў факультэт сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання Ваеннай акадэміі Рэспублікі БеларусьДЗЯНІС УРАД капітан Генштаба Узброеных Сіл — Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле стану год меў чын капітана, служыў сувязістам у Генеральным штабе Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Арыштаваны 15 сакавіка 2021 года пасля таго як 14 сакавіка, паводле інфармацыі СМІ, сфатаграфаваў і адправіў тэлеграм-каналу «Нехта» сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова міністру абароны Віктару Хрэніну, у якім Кубракоў незаконна прасіў напярэдадні Дня Волі прыцягнуць 3725 вайскоўцаў для аховы аб’ектаў у Мінску. Удзел вайскоўцаў у ахове аб’ектаў дазволіў бы сканцэнтраваць сілы МУС на супрацьстаянні пратэстам«Не вытрымаў ад таго, што адбываецца ў краіне». Справа капітана Генштабу стала рэкорднай паводле хуткасці прысуду — Белсат, 18.05.2021. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ («Амерыканцы»).
29 красавіка прызнаны палітычным зняволеным з боку беларускіх праваабаронцаўКапітан Генштаба Дзяніс Урад прызнаны палітвязнем — Белсат, 29.04.2021.
31 сакавіка 2021 года кадры з допыту Урада былі паказаныя ў прапагандысцкім фільме «Манкурты» на падкантрольным рэжыму Лукашэнкі тэлеканале «АНТ»ОНТ подтвердило подлинность письма Кубракова Хренину: задержан капитан Генштаба [АНТ пацвердзіла сапраўднасць ліста Кубракова Хрэніну: затрыманы капітан Генштаба] — Reform.by, 31.03.2021 .
14 мая 2021 года пакараны 18 гадамі зняволення паводле ч. 2 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве, учыненая асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца»). Вырак вынес суддзя Аляксандр Лупіновіч пасля разгляду справы ў закрытым рэжымеПалітвязень Дзяніс Урад пакараны 18 гадамі пазбаўлення волі — Белсат, 14.05.2021.
30 чэрвеня 2021 года шэфства над палітычным зняволеным узяў Енс Гаер, дэпутат Еўрапейскага парламента.
Сям’я Жонка — Ірына Урад, мае сына.
Спасылкі Старонка Дзяніса Урада на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020)